Ната́льля Ўладзімераўна Варле́й (нарадзілася 22 чэрвеня 1947, Канстанца, Румынія) — савецкая і расейская акторка тэатру й кіно. заслужаная артыстка РСФСР (1989), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі.

Натальля Варлей
Дата нараджэньня 22 чэрвеня 1947
Месца нараджэньня Канстанца, Румынія
Грамадзянства СССР, Расея
Месца вучобы
Занятак акторка
Навуковая сфэра паэзія
Месца працы
Гады дзейнасьці 1966 — цяпер
Маці Ariadna Sergeevna Seniavina[d]
Дзеці Alexander Varley[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0890046
Сайт natalyavarley.ru

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Натальля Варлей нарадзілася 22 чэрвеня 1947 году ў румынскім месьце Канстанца. Бацька Ўладзімер Віктаравіч — капітан дальняга плаваньня, маці — Арыядна Сяргееўна.

Вучылася ў мурманскай школе. Напрыканцы 1950-х сям’я пераехала ў Маскву. Скончыла акрабатычнае аддзяленьне Дзяржаўнае вучэльні цыркавога і эстраднага мастацтва (1965), працавала эквілібрысткай у трупе Маскоўскага цырку на Цьвятным бульвары.

У 1966 годзе падчас аднаго з выступаў яе заўважыў рэжысэр Адэскай кінастудыі Георгі Юнгвальд-Хількевіч і прапанаваў зьняцца ў сваім новым фільме «Формула вясёлкі». Усесаюзную вядомасьць Варлей атрымала ўжо пасьля свайго наступнага фільму «Каўкаская палоньніца, або Новыя прыгоды Шурыка».

Да 1967 году працавала эквілібрысткай Маскоўскага дзяржаўнага цырку. У 1971 годзе скончыла Тэатральную вучэльню імя Б. В. Шчукіна(ru). У 1971—1978 гадах была акторкай Маскоўскага драматычнага тэатру імя К. С. Станіслаўскага(ru).

У 1971 годзе выйшла замуж за Ўладзімера Ціханава(ru), сына Вячаслава Ціханава.

У 1980-х паступіла ў Літаратурны інстытут(ru).

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Фільмаграфія рэдагаваць

 
Н. У. Варлей у спэктаклі «Чэчні старога казла» на сцэне Северадзьвінскага тэатру драмы
  1. 1966 — «Формула вясёлкі»
  2. 1966 — «Кавказская пленница, или Новые приключения Шурика»
  3. 1967 — «Вий»
  4. 1969 — «Золото»
  5. 1970 — «Бег»
  6. 1971 — «12 стульев»
  7. 1971 — «Семь невест ефрейтора Збруева»
  8. 1972 — «Чёрные сухари»
  9. 1973 — «Мегрэ и человек на скамейке»
  10. 1974 — «Дмитрий Кантемир»
  11. 1974 — «Три дня в Москве»
  12. 1975 — «Весна двадцать девятого»
  13. 1975 — «Большой аттракцион»
  14. 1976 — «Соло для слона с оркестром»
  15. 1979 — «Сегодня или никогда»
  16. 1980 — «Клоун»
  17. 1980 — «Мой папа — идеалист»
  18. 1981 — «Старые письма»
  19. 1981 — «Переходный возраст»
  20. 1981 — «Единственный мужчина»
  21. 1982 — «Не ждали, не гадали?»
  22. 1982 — «Не хочу быть взрослым»
  23. 1983 — «Талисман»
  24. 1984 — «Нам не дано предугадать»
  25. 1984 — «Гостья из будущего»
  26. 1984 — «Огненные дороги»
  27. 1986 — «Посторонним вход разрешён»
  28. 1989 — «Ошибки юности»
  29. 1992 — «Чужая игра»
  30. 1993 — «Маленькие человечки Большевистского переулка, или Хочу пива»
  31. 1994 — «Волшебник Изумрудного города»
  32. 1997 — «Старые песни о главном 2»
  33. 2005 — «12 месяцев»
  34. 2005 — «Оскар»
  35. 2006 — «1-й Скорый»
  36. 2006 — «Волкодав из рода Серых Псов»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Натальля Варлейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў