Народны фронт — палітычная арганізацыя. Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я рокі, выступалі супраць фашызму ды вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 19361938, Гішпаніі ў 19361939, Чылі ў 19381941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У рокі Другой сусьветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.

У савецкіх рэспубліках рэдагаваць

У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэньне. Афіцыйна дзейнасьць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазьней яны пачалі ставіць пытаньне пра выхад іхніх рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнаю палітычнаю сілаю і кіраўнікамі дысыдэнцкага руху, яны вымагалі большае аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасьля й незалежнасьці. Яны таксама сталі асноўнаю альтэрнатываю Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Армэніі ды Азэрбайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.

Рэспубліка Назва нацыянальнага руху Дата заснаваньня
Азэрбайджанская ССР Народны фронт Азэрбайджану ліпень 1988
Армянская ССР Карабаскі камітэт люты 1988
Беларуская ССР Беларускі народны фронт «Адраджэньне» чэрвень 1989
Грузінская ССР Камітэт нацыянальнага выратаваньня кастрычнік 1989
Казаская ССР Рух «Нэвада — Сяміпалацінск» люты 1989
Кыргыская ССР Адкрытасьць (Ашар) ліпень 1989
Латвійская ССР Народны фронт Латвіі ліпень 1988
Летувіская ССР Саюдзіс чэрвень 1988
Малдаўская ССР Народны фронт Малдовы травень 1989
Расейская СФСР Дэмакратычная Расея 1990
Узбэцкая ССР Еднасьць (Бірлык) лістапад 1988
Украінская ССР Народны Рух Украіны лістапад 1988
Таджыцкая ССР Адкрытасьць (Ашкара) чэрвень 1989
Туркмэнская ССР Еднасьць (Агзыбірлык) студзень 1990
Эстонская ССР Рахварыннэ ліпень 1988

Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць