Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай

Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Народна скупштина) — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Рэспубліцы Сэрбскай. Скупшчына складаецца з 83 дэпутатаў, а парлямэнцкую большасьць складаюць дэпутаты ад Саюзу незалежных сацыял-дэмакратаў, Дэмакратычнага народнага саюзу і Сацыялістычнай партыі.

Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай
Тып
Парлямэнцкая сыстэма двухпалатны
Палаты
Палата народаў
Народная скупшчына

Дэпутатаў 83
Год заснаваньня 1991
http://www.narodnaskupstinars.net

Гісторыя рэдагаваць

Народная скупшчына была заснавана 24 кастрычніка 1991 году як Скупшчына сэрбскага народу ў Босьніі і Герцагавіне[1]. Пасьля заканчэньня войны і падпісаньня Дейтанскага пагадненьня Народная скупшчына ўзяла на сябе адказнасьць за правядзеньне патрэбных рэформаў і перабудову Рэспублікі. Да 2002 году дэпутаты Народнай скупшчыны абіраліся на тэрмін у два гады. Пасьля ў адпаведнасьці са зьменамі ў заканадаўстве іх сталі абіраць на чатыры гады.

У 2002 годзе была створана верхняя палата Народнай скупшчыны — Палата народаў[2]. У яе складзе 28 дэпутатаў, якіх абіраюцца дэпутатамі Скупшчыны і муніцыпалітэтамі па нацыянальным прынцыпе: па 8 прадстаўнікоў ад басьнійцаў, сэрбаў і харватаў і 4 дэпутата ад іншых нацыянальных меншасьцей. Палата народаў можа ветаваць кожны закон, прыняты Народнай скупшчынай, калі палічыць, што ён пагражае жыцьцёвым інтарэсам адной з грамадаў[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ РЕПУБЛИКА СРПСКА — РТРС
  2. ^ а б Энгельгардт Г. Н. Республика Сербская в Боснии и Герцеговине. Возникновение и эволюция (1990—2006 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 206

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць