Напружанасьць электрычнага поля

Напру́жанасьць электры́чнага по́ля — фізычная вэктарная велічыня, што зьяўляецца дынамічнай характарыстыкай электрычнага поля, і вызначаецца як стасунак сілы, што ўзьдзейнічае на зарад з боку поля, да велічыні гэтага зараду:

Напружанасьць электрычнага поля вызначаецца асобна для кожнага пункту. Электрычнае поле, якое мае аднолькавую напружанасьць ва ўсіх пунктах, называецца аднародным.

Калі напружанасьць поля ў пункце вядомая, гэта дае магчымасьць вызначыць сілу, якая будзе дзейнічаць на электрычны зарад у гэтым пункце:

З закону Кулёна вынікае, што напружанасьць электрычнага поля, якая ствараецца пунктавым зарадам, роўная

або ў вэктарнай форме:

дзе q — велічыня зараду,  — унівэрсальная электрычная канстанта,  — дыэлектрычная пранікальнасьць асяродзьдзя,  — вэктар, які злучае зарад і дадзены пункт.

Вэктары напружанасьці сыстэмы зарадаў у электрычным полі.

Напружанасьць поля, якое ствараецца сыстэмай зь некалькіх пунктавых электрычных зарадаў складаецца з напружанасьцяў кожнага з гэтых зарадаў (прынцып супэрпазыцыі):

У выпадку раўнамернага разьмеркаваньня зараду па пэўнай лініі, паверхні або аб’ёме, напружанасьць поля вызначаецца шляхам інтэграваньня. У прыватнасьці:

  • напружанасьць поля зараджанай простай са шчыльнасьцю зараду Кл/м, на адлегласьці r ад яго:

  • напружанасьць поля зараджанай роўніцы з паверхневай шчыльнасьцю зараду :