Нансі (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Нансі» (па-француску: AS Nancy) — францускі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Нансі. Клюб быў заснаваны ў 1967 годзе. Свае хатнія матчы «Нансі» праводзіць на стадыёне «Марсэль Піко», які месьціцца ў камуне Тамблен, якая ўвародзіць у акругу Нансі.

Нансі
Поўная назва Association Sportive Nancy-Lorraine
Заснаваны 1967
Горад Нансі, Францыя
Стадыён Стад Марсэль Піко
Умяшчальнасьць: 20 087
Прэзыдэнт Жак Русэлё[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат 2
 · 2022—2023 Нацыянальны чэмпіянат, 13 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Клюб «Нансі» быў заснаваны як пераемнік папярэдняй каманды ФК «Нансі», якая былі ліквідавана ў 1965 годзе. Клюб ніколі ў сваё гісторыі не перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце, гуляючы ў асноўным у Лізе 1 і Лізе 2. Адзіным значным дасягненьнем клюбу зьяўляецца перамога ў 1978 годзе ў Кубку Францыі, калі ў фінале «Нансі» быў мацнейшы за «Ніццу». Клюб таксама мае на сваім рахунку перамогу ў Кубку францускай лігі ў 2006 годзе. «Нансі» знаходзіцца пад старшынствам Жака Русэлё, які таксама зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі футболу Францыі й уваходзіць ў Раду фэдэрацыі[1].

Самым вядомым гульцом клюбу за ягоную гісторыю ёсьць Мішэль Плятыні, які распачаў сваю кар’еру ў клюбе ў 1972 годзе й правёў у «Нансі» ў агульнай складанасьці восем сэзонаў. Ён забіў адзіны гол у вышэйзгаданым фінале Кубка Францыі, а таксама двойчы станавіўся гульцом году, гуляючы ў клюбе. Плятыні таксама добра зарэкамэндаваў сябе як гулец нацыянальнай зборнай Францыі й у іншых клюбных камандах, пасьля свайго сыходу з «Нансі». Ён лічыцца найлепшым гульцом клюбу за ўсю ягоную гісторыю.

Гісторыя рэдагаваць

 
Мішэль Плятыні правёў у клюбе восем сэзонаў

Да стварэньня сучаснага клюбу «Нансі» ў горадзе існавалі два клюбы, першапачатковы клюб «Нансі» і клюб «Франт’е». ФК «Нансі» быў утвораны ў 1901 годзе, у той час як «Франт’е» быў заснаваны ў 1910 годзе. Абодва клюбы выступалі ў лізе дэ-Лятарынгіі франц. Ligue de Lorraine. «Франт’е» быў расфармаваны ў 1935 годзе, у той час як «Нансі» працягваў гуляць у футбол і празь некаторы час атрымаў прафэсійны статус. Клюб ня меў ніякіх значным дасягненьняў за яго 64 гады свайго існаваньня, толькі двойчы даходзячы да фіналу Кубка Францыі ў 1953 і 1962 гадох, аднак, абодва разы каманда атрымоўвала паразу ад «Лілю» й «Сэнт-Эт’ену». У 1965 годзе клюб спытваў трывалыя фінансавыя цяжкасьці, у асноўным з-за адмовы муніцыпалітэту гораду падтрымлівасьць каманду.

Ідэя стварэньня новага клюбу прыйшла да Клёда Кюні ўвесну 1964 году. Кюні раней працаваў з «Нансі», але пакінуў клюб да ягонага закрыцьця. Куні лічыцца адным зь лідэраў францускага футболу ў асноўным з-за сваіх наватарскіх ідэяў і стратэгіяў. Пасьля фармаваньня новага клюбу «Нансі», ён стварыў першую ў краіне моладзевую акадэмію. Кюні распрацаваў асобную стратэгію, каб атрымаць падтрыму збоку грамадзкасьці гораду. Перш за ўсё ён разаслаў больш за 18 тысячаў лістоў і пэтыцыяў, каб прыцягнуць цікавасьць да каманды. Пасьля гэтага Кюні арганізаваў некалькі таварыскіх сустрэчаў, каб сабраць сродкі для клюбу. Пасьля залічэньня дастатковай колькасьці грошай Кюні імкнуўся атрымаць для клюбу прафэсійны статус, які быў атрыманы 16 чэрвеня 1967 году. «Нансі» ўвайшоў у другі дывізіён. Першым трэнэрам клюбу стуў былы гулец нацыянальнай зборнай Рэнэ Плеймэльдын.

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць