Налібакі

вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Налі́бакі[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Лебяжоды. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 515 чалавек. Знаходзяцца за 45 км на паўночны захад ад Стоўпцаў; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Івянец — Шчорсы і Стоўпцы — Налібакі.

Налібакі
лац. Nalibaki
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Налібацкі
Насельніцтва: 515 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222683
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′47″ пн. ш. 26°28′31″ у. д. / 53.76306° пн. ш. 26.47528° у. д. / 53.76306; 26.47528Каардынаты: 53°45′47″ пн. ш. 26°28′31″ у. д. / 53.76306° пн. ш. 26.47528° у. д. / 53.76306; 26.47528
Налібакі на мапе Беларусі ±
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Налібакі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Налібакі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, каля Налібоцкай пушчы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока драўляны касьцёл Сьвятога Барталамэя, помнік архітэктуры XVII ст., спалены савецкімі партызанамі.

Назва рэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Налі́бакі[2][3] ўтварыўся ад прозьвішча Малібог[4]. Часам сустракаецца форма назвы Налібокі (польск. Naliboki).

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Налібакі датуецца 1447 годам. Да 1485 году яны знаходзіліся ў валоданьні Гедыгольдавічаў, да 1554 году — Кезгайлаў, потым Завішаў і Шэметаў, з 1555 году — Мікалая Радзівіла «Чорнага». Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVI ст. Налібакі сталі цэнтрам воласьці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл збудаваў тут касьцёл, перабудаваны ў 1699 годзе. На 1727 год у мястэчку было 62 двары. У 1720-я годы каля Налібакаў пачала працаваць гута. На 1757 год — 83 двары, карчма. Мястэчка было цэнтрам лавецтва — асобнага ўладаньня Радзівілаў, якое ахоплівала вялізныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоньня[5]. У другой палове XVIII ст. роля маёнтку ў гаспадарцы Радзівілаў значна ўзвысілася дзякуючы ўлучэньню паселішча ў вытворчасьць шкла на мануфактурах роду, што месьціліся ў разьмешчаных паблізу мясьцінах Наваградзкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Налібакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[6]. На 1801 год у мястэчку быў 61 двор, дзейнічаў касьцёл, працавалі крама, бровар і карчма. У 2-й палове XIX ст. Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 году — Гогенлёэ. Паводле вынікаў перапісу 1897 году тут было 224 двары, дзейнічалі касьцёл і малітоўны дом, працавалі 2 школы, лякарня, валасны суд і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Налібакі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Налібакі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Налібакі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Налібакі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 8 траўня 1943 году савецкія партызаны спалілі касьцёл, што мусіла быць знакам да наступленьня[8]. У выніку нападу партызанаў загінулі 128 чалавек, у тым ліку тры жанчыны, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[9][10][11].

На 1998 год у Налібаках было 240 двароў, на 1999 год — 254. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці пачаў расьсьледаваньне пра датычнасьць аддзелу Бельскага да разьні ў мястэчку Налібакі, спыненае праз адсутнасьць довадаў. Сын аднаго з братоў і некаторыя пакінутыя ў жывых партызаны сьцьвярджалі, што аддзел Бельскіх ня меў дачыненьня да гэтага выпадку, бо ў той дзень знаходзіўся за 100 км ад мястэчка[12]. У 2000-я гады Налібакі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 165 чал.[13]; 1897 год — 1519 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1789 чал.; 1921 год — 515 чал.[14]; 1997 год — 743 чал.; 1999 год — 691 чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 515 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Азёрная вуліца Касьцельная вуліца
Ліпеньская вуліца Наваградзкая вуліца
Садовая вуліца Віленская вуліца

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Барталамэя
  • Сядзіба

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 466.
  2. ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001. [1](недаступная спасылка)
  3. ^ Шаблюк В. Налібакі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 274.
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 250.
  5. ^ Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Менск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 369.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ Страчаная перліна Налібак — касцёл святога Бартламея, Блог Налібацкага краю (www.nalibaki.org)
  9. ^ Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006 (пол.)
  10. ^ Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach, Naszawitryna.pl, 14.05.2003 г. (пол.)
  11. ^ Гурневіч Д. Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні, Радыё Свабода, 8 траўня 2018 г.
  12. ^ Лашкевіч К., TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня» (рас.)
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  14. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  15. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 132.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць