Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская

Надзе́я Кандрусе́віч-Шыдло́ўская — беларуская перакладчыца і выдавец.

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
Род дзейнасьці перакладчыца
Месца нараджэньня Браслаў
Месца вучобы Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Занятак перакладніца
Узнагароды Прэмія імя Карласа Шэрмана (2019)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кандрусевіч.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыдлоўская.

Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музэю ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асноўнымі мовамі былі ангельская і італьянская, швэдзкая абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.[1]

Спачатку перакладала для сябе апавяданьні з ангельскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдбэры[1]. З швэдзкай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 году. Пераклала асобныя часткі сусьветна вядомай сэрыі пра Маму Му швэдзкіх казачнікаў Юі і Тумаса Вісьляндэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзьведзік» Юі Вісьляндэр[1].

Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».

Узнагароды рэдагаваць

  • Ляўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасьць дзіцячай літаратуры Швэцыі і яе папулярызацыю.
  • Ляўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад з швэдзкай «Мітусьня ў агародзе» Свэна Нурдквіста[2].

Крыніцы рэдагаваць