Наветраная пратока

Наветраная пратока — пратока паміж астравамі Куба і Гаіці. Шырыня 77 км, максымальная глыбіня 1700 м. Злучае Атлянтычны акіян з Карыбскім морам і зьяўляецца прамым шляхам паміж Панамскі каналам і ўсходняй марской мяжой ЗША. У паўднёва-заходняй частцы пераходзіць у пратоку Ямайка.

Разьмяшчэньне Наветранай пратокі адзначана чырвоным прастакутнікам

З усходняга краю правінцыі Гуантанама на Кубе можна разглядзець агні ў дэпартамэнце Норд-Оўэст на Гаіці і наадварот.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Каардынаты: 19°59′17″ пн. ш. 73°47′59″ з. д. / 19.98806° пн. ш. 73.79972° з. д. / 19.98806; -73.79972