Наас (грэц. ναός) — галоўная прастора крыжова-купальнага храма, дзе падчас службы знаходзяцца парафіяне. У пляне ёй адпавядае восем квадратных ці прастакутных ячэек-травеяў, што групуюцца вакол цэнтральнага падкупальнага квадрата. З усходу да нааса прымыкае алтар — найважлівае памяшканьне храму, дзе адбываецца літургія.

Пэрыптэр: б — наас

Гэты прыём арганізацыі нутранае прасторы храма быў запазычаны са старажытнагрэцкай архітэктуры. Першапачаткова наасам была малітоўная заля — галоўнае памяшканьне антычнага храму, дзе знаходзілася скульптурная выява боства.

Літаратура рэдагаваць

  • Слюнчанка, В. Р. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. — Мінск, 1992.