НЭК Нэймэген

нідэрляндзкі футбольны клюб

НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць трафэй.

НЭК
Поўная назва Nijmegen Eendracht Combinatie
Заснаваны 15 лістапада 1900
Горад Нэймэген, Нідэрлянды
Стадыён Гофэртстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nec-nijmegen.nl (нід.)

Гісторыя рэдагаваць

 
На хатнім матчы НЭКу ў 1953 годзе.

Найстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].

У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Яспэр Сылесэн 1989
2   Аб Браян Пэрэйра (ар. Асэр) 2003
3   Аб Філіпэ Сандлер 1997
4   Аб Матыяс Рос (ар. Галатасарай) 2001
5   Аб Юры Баас (ар. Аякс) 2003
6   ПА Мээс Гудэмакерс 1998
9   ПА Чарон Шэры (ар. Макабі Х.) 1988
10   Нап Сонт’е Гансэн 2002
11   ПА Рабэр Гансалес (ар. Бэтыс) 2001
12   Нап Бас Дост 1989
14   Нап Лярс Лярсэн 1998
17   Аб Брам Нёйтынк 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Нап Кокі Агава (ар. Якагама) 1997
19   Нап Сыльля Соў 1996
20   ПА Лясэ Шэнэ (капітан) 1986
22   Бр Робін Руфс 2003
23   ПА Кадаі Сана 2003
24   Аб Кальвін Вэрдонк 1997
27   Нап Івандра Саншыш (ар. Барусія М.) 2004
28   Аб Барт ван Роой 2001
29   ПА Кас дэ Віт 2003
31   Бр Рэйк Янсэ 2002
32   ПА Нільс Росэн 2005
71   ПА Дырк Пропэр 2002

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць