Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Высоцкі.

Міхаі́л Сьцяпа́навіч Высо́цкі (10 лютага 1928, Семежаў, Капыльскі раён — 25 лютага 2013, Менск) — беларускі навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі (Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006).

Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 лютага 1928
Семежаў, Капыльскі раён, БССР
Памёр: 25 лютага 2013

Менск
Сужэнец: Валянціна Мікалаеўна[1]
Адукацыя: Усесаюзны завочны машынабудаўнічы інстытут (1955)[2]
Узнагароды:
Мэдаль Героя Беларусі
Мэдаль Героя Беларусі
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Біяграфія рэдагаваць

Званьне Героя Беларусі атрымаў за «значныя заслугі перад дзяржаваю і грамадзтвам, асабісты ўнёсак ў станаўленьне і разьвіцьцё нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудаўніцтва, беларускай навуковай школы мэханікі і комплекснага праектаваньня мабільных машынаў, правядзеньне значных і прыкладных навуковых дасьледваньняў, падрыхтоўку навуковых кадраў. Ён стварыў 6 пакаленьняў магістральных аўтацягнікоў, апошнія зь якіх адпавядаюць высокім патрабаваньням міжнародных стандартаў Эўра-2 і Эўра-3. Атрымана 145[1] аўтарскіх сьведчаньняў і патэнтаў»[3]. 53 гады быў галоўным кунструктарам прадпрыемства МАЗ. Потым працаваў дырэктарам, намесьнікам дырэктара па навуцы аб’яднанага інстытуту машынабудаваньня НАН Беларусі. Займаў пасаду намесьніка старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. Памёр ва ўзросьце 86 гадоў пасьля працяглай хваробы[4].

Памяць рэдагаваць

23 сьнежня 2013 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 386, якім прысвоіў імя Міхаіла Высоцкага вуліцы ў мікрараёне Магістар[5].

Крыніцы рэдагаваць