Міхаіл Какшэнаў

савецкі і расейскі актор, кінарэжысэр

Міхаіл Міхайлавіч Какшэнаў (па-расейску: Михаил Михайлович Кокшенов, 16 верасьня 1936 — 5 чэрвеня 2020[1]) — савецкі і расейскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст. Народны артыст РФ (2002)[2].

Міхаіл Міхайлавіч Какшэнаў
Дата нараджэньня 16 верасьня 1936
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Масква, СССР
Дата сьмерці 1 (5) чэрвеня 2020
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расея
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1957—2010
Жанры кінакамэдыя[d]
Узнагароды
ордэн Сяброўства
заслужаны артыст РСФСР народны артыст Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID nm0463805

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Маскве. Яго дзяцінства прайшло ў раёне Замаскварэча. Бацькі актора ў 1930-х гадах пражывалі на Далёкім Усходзе СССР: у вёсцы Манамахова, Далёкаўсходні край, цяпер Дальнагорскі раён Прыморскага краю. У 1937 годзе яго бацька, дырэктар заводу Ёсіф Фрадавіч Какшэнаў быў рэпрэсаваны і расстраляны[3].

У 1957 годзе скончыў Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум, пасьля чаго працаваў інжынэрам кіраваньня «Главнефтерудпром». У 1963 годзе скончыў Тэатральную вучэльню імя Б. В. Шчукіна. Працаваў акторам на сцэне Акадэмічнага тэатра імя Ўладзімера Маякоўскага. У 1966 году пераходзіць у Маскоўскі тэатар мініяцюраў і пачынае паралельна здымацца ў кіно. У 1974 годзе пераходзіць у Тэатар-студыю кінаактора.

Аўтар кнігі мэмуараў «Апэльсіны, вітамінчыкі…» (2000).

17 кастрычніка 2017 году быў шпіталізаваны ў аддзяленьне рэанімацыі маскоўскай ГКБ № 1 з інсультам, неўзабаве пераведзены ў Цэнтральную клінічную бальніцу №1 Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У студзені 2018 году выпісаны зь лякарні. Пасьля выпіскі на публіцы не зьяўляўся. Памёр 5 чэрвеня 2020 году пасьля працяглага лячэньня ў рэабілітацыйным цэнтры Падмаскоўя.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць