Міхаіл Казлоў

беларускі футбаліст

Міхаіл Казлоў (нарадзіўся 12 лютага 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабронца гарадзенскага «Нёману».

Міхаіл Казлоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1990(1990-02-12)[1] (34 гады)
Рост 177 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 47
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2014 Дняпро Магілёў 132 (1)
2015—2019 Віцебск 116 (5)
2020—2022 Дынама Менск 67 (2)
2023—4 Нёман Горадня 30 (0)
Зборныя
2011 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

З 2008 году гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра». З 2010 году пачаў трапляць у асноўным склад. У сэзоне 2012 году як ужо трывалы гулец пачатковага складу дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе. Па прасоўваньні ў Найвышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў асноўным складзе. Звычайна гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году часам выкарыстоўваўся ў якасьці флянгавага абаронцы.

У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспасьпяхова[3]. У лютым 2015 году скасаваў кантракт з «Дняпром»[4] і стаў гульцом «Віцебску»[5].

У складзе віцебскага клюба замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені і жніўні 2015 году не гуляў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сэзону 2016 году прапусьціў праз чарговага пашкоджаньня, але з чэрвеня вярнуўся да клюбных шэрагаў. У сэзоне 2017 году выходзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2018 году быў адным з асноўных гульцоў каманды, але толькі ў канцы сэзону пачаў радзей зьяўляцца на пляцоўцы праз траўмы. Гулец дапамог дружыне заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы віцебскай каманды.

У сьнежні 2019 году далучыўся да менскага «Дынама»[6]. У сэзоне 2020 году пареважна зьяўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе пачаў часьцей выходзіць на зьмену. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[7]. У першай палове сэзону 2022 году чаргаваў выступы ў пачатковым складзе і зьяўленьні на замену, але ўлетку замацаваўся ў асноўным складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[8].

У студзені 2023 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна далучыўся да табару каманды[9]. У студзені 2024 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[10].

Міжнародная рэдагаваць

У 2011 годзе згуляў адзіны матч за зборную Беларусі (да 21 году).

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 18 2
2016 Найвышэйшая ліга 18 0
2017 Найвышэйшая ліга 30 1
2018 Найвышэйшая ліга 24 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць