Міхаіл Булгакаў-Голіца

Міхаіл Булгакаў-Голіца (1466 — сярэдзіна 1558) — маскоўскі ваявода і баярын, з роду Гедзімінавічаў, родапачынальнік князёў Галіцыных.

Сям’я рэдагаваць

Паходзіў з княскага літоўскага роду Гедзімінавічаў, нашчадак князя Гедзіміна у VIII калені. Другі з чатырох дзяцей маскоўскага баярына, князя Івага Буогака-Патрыкеева. Атрымаў мянушку «Голіца» за звычку пастаянна насіць у левай руцэ латную пальчатку. Ад гэтай самай мянушкі ўтварылася і прозьвішча будучага княскага роду Галіцыных. Меў сына Юрыя, які падпісваўся часам Юры Булгакаў, часам Булгакаў-Галіцын. Нашчадкі Юрыя выкарыстоўвалі ўжо толькі прозьвішча Галіцын.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

На службе Міхаіл Булгакаў узгадваецца 13 лютага 1500 гаду, калі ён знаходзіўся пры двары князя Васіля Холмскага ў падчас жаніцьбы князя на дачцэ Івана III, князёўне Сафіі. У 1510 годзе стаў баярынам. У 1512 годзе ўдзельнічаў у бітве супраць крымскага хана Мэнглі I Гірэя. У 1513—1514 ваяваў на баку Масквы супраць Вялікага Княства Літоўскага ў маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў. У 1514 годзе ўдзельнічаў у бітве пад Воршай, камандваў палкамі правай рукі і так званымі баярскмі дзецьмі. Пасьля разгрому маскоўцаў трапіў у палон і прабыў у ім 37 гадоў. Увесь гэты час знаходзіўся ў Вільні. У 1549 годзе маскоўскі цар Іван Жахлівы прапаноўваў выкуп за Булгакава ў 1000 рублёў, аднак перамовы скончыліся безвынікова. Міхаіл Булгакаў быў вызвалены на волю ў 1551 годзе. Пасьля чаго вярнуўся ў Маскву. У 1557 годзе сыйшоў у манастыр і памёр да жніўня 1558 году. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры.