Міхась Стральцоў

беларускі паэт, перакладнік

Міха́сь Стральцо́ў (14 лютага 1937, Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 23 жніўня 1987, Менск) — беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1962 году.

Міхась Стральцоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лютага 1937(1937-02-14)
Памёр 23 жніўня 1987(1987-08-23) (50 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, пісьменьнік, паэт
Жанр эсэ, апавяданьне, аповесьць[d] і паэзія
Мова беларуская мова
Узнагароды

Біяграфічныя зьвесткі рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1954-59). Працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» (1959-61, 1969-72), часопісах «Полымя» (1961-62), «Маладосьць» (1962-68), з 1984 г. — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменьнікаў СССР з 1962 г.

Творчасьць рэдагаваць

Друкаваўся з 1952, першае апавяданьне «Дома» надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосьць»). У першым зборніку апавяданьняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псыхолягам, знаўцам побыту вёскі і гораду. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псыхалягічнае і эстэтычнае ўжываньне нядаўняга вяскоўца ў гарадзкую стыхію, магчымасьці гарманічнага спалучэньня ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесьці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фармаваньне характару падлетка ў цяжкія пасьляваенныя гады. Пазьней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданьні, аповесьць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасьці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).

Акварэльнасьць, тонкі псыхалягізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой сьвеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філязофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысьціня і вернасьць чалавечаму прызваньню.

У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыцьцё ў слове» (1965) узьнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасьць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).

Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Сьмелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.

Бібліяграфія рэдагаваць

Зборнікі прозы рэдагаваць

  • «Блакітны вецер» (1962)
  • «Сена на асфальце» (1966)
  • «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970)
  • «На ўспамін аб радасці» (1974)
  • «Падарожжа за горад» (1986)
  • «Выбранае» (1987)
  • «Ад маладзіка да поўні» (2005)

Паэтычныя зборнікі рэдагаваць

  • «Ядлоўцавы куст» (1973)
  • «Цень ад вясла» (1979)
  • «Яшчэ і заўтра» (1983)
  • «Мой свеце ясны» (1986)

Эсэістыка рэдагаваць

  • «Жыццё ў слове» (1965)
  • «Загадка Багдановіча» (1968)
  • «У полі зроку» (1976)
  • «Пячатка майстра» (1986)

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасьмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой сьвеце ясны».

Літаратура рэдагаваць

  • Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
  • Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979;
  • Карамазаў В. І прадчуванне, і лёс // Полымя, 1987. № 2;
  • Барадулін Р. Стральцоў // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць