Міхась Сеўрук

беларускі маляр
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сеўрук.

Міхаі́л Канстанці́навіч Сяўру́к (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж) — беларускі мастак, графік і гравёр (у тэхніках афорт, дрэварыт, лінагравюра і медзярыт).

Міхась Сяўрук
Міхась Сяўрук, «Аўтапартрэт», 1950
Імя пры нараджэньні Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук
Дата нараджэньня 27 лютага 1905(1905-02-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 сакавіка 1979(1979-03-14) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]
Занятак гравюра, графіка, жывапіс
Жанры жанравае малярства[d] і партрэтнае маляваньне[d]

Біяграфія рэдагаваць

 
Марка з працай «Жніво» (1937), выдадзеная ў 2005 годзе

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка і беларускага шляхціца герба «Сьлепаворан»[1]. Разам з бацькамі жыў у Берасьці, Маскве, Снове. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай гімназіі ў 1927 годзе зьехаў у Вільню. Скончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1932 годзе.

У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 году. Пад час пражываньня ў Вільні заснаваў Віленскае таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пятром Сяргіевічам[3], Кузьмой Чурылам

З 1939 жыў у Нясьвіжы. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш позьнія работы адрозьніваюцца народнасьцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя кампазыцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968) і іншыя.

Аўтар вокладак зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песьня» (1938), графічных прац «Віленская Alma mater» (1937) і іншых. Разам з Драздовічам, Сяргіевічам, Горыдам аздабляе заходнебеларускія выданьні.

Пасьля 1939 году зьехаў у Нясьвіж. Не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму нацыяналізму.

Памёр у Нясьвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1994 годзе ў Нясьвіжы створаны «музэй-кватэра» Міхася Сяўрука. Пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці. А карціна «Жніво» заняло сваё пачэснае месца ў музэйнай залі толькі разам зь беларускай незалежнасьцю[4].

Працы Сяўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, музэях Вільні, кватэры-музэі, а таксама ў фондах Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэю (1114 работ)[3].

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Уладзімер Крукоўскі. Подпіс да партрэта // Ігуменскі шлях. — 16 ліпеня 2013. — № 21 (36). — С. 6.
  2. ^ Міхась Сяўрук(недаступная спасылка)
  3. ^ а б Он рисовал людей труда Таямніцы Нясьвіжа
  4. ^ Сяргей Харэўскі. «Сто твораў XX стагодзьдзя». 2012

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць