Міхась Пазьнякоў

беларускі паэт

Міха́сь Пазьняко́ў (Міхаіл Паўлавіч Пазьнякоў; нар. 24 студзеня 1951; в. Забродзьдзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.

Міхась Пазьнякоў
Міхась Пазьнякоў (у цэнтры) на XXIV Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску, 12 лютага 2017 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 студзеня 1951(1951-01-24) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт, празаік, мовазнаўца, літаратурны крытык
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 24 студзеня 1951 году ў в. Забродзьдзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

У 1977 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Менскім заводзе шасьцерняў, пазьней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Менску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства НАНБ, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).

З 1981 году — дырэктар Літаратурнага музэю М. Багдановіча. У 1984—2000 гадох працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 году — у часопісе «Нёман», да траўня 2008 году — намесьнік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 гадох — галоўны рэдактар. Адначасова быў намесьнікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 году — сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня яго Менскага гарадзкога аддзяленьня.

Узнагароды рэдагаваць

  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996),
  • ляўрэат трох рэспубліканскіх літаратурных прэмій «Лепшая кніга году»,
  • ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
  • ляўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,
  • мэдаль Францішка Скарыны (2011)[2],
  • ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)[3]

Крыніцы рэдагаваць