Міхась Вышынскі

беларускі пісьменьнік

Міхась Антонавіч Вышынскі (27 студзеня 1940, Менск — 18 студзеня 1996) — беларускі пісьменьнік.

Міхась Вышынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 студзеня 1940(1940-01-27)
Памёр 18 студзеня 1996(1996-01-18) (55 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 27 студзеня 1940 году ў Менску ў сям’і настаўніка.

Пасьля заканчэньня школы фабрычна-заводскага навучаньня ў 1957 годзе працаваў муляром на будоўлях Менску. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, настаўнічаў на Брэстчыне і Меншчыне. У 1967—1968 гадох працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968—1969 гадох — рэдактарам аддзелу прозы часопісу «Нёман». У 1970—1975 гадох — рэдактар вяшчаньня для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. У 1980—1990 годох жыў у в. Айнаравічы Лагойскага раёну падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай га­зэты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданьні й нарысы[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1970 году[2].

Памёр 18 студзеня 1996 году.

Творчасьць рэдагаваць

Літаратурнай працай пачаў займацца з 1959 годзе (апублікаваў нарыс у газэце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцяў і апавяданьняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, сьветлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом…» (апавяданьні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ В. А. Несцяровіч. Вышынскі Міхась // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Менск: 2003. — С. 343
  2. ^ Міхась Вышынскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.