Міхал Францішак Сапега

Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (з 1690), адначасна генэрал літоўскай артылерыі (з 1698). Генэрал-маёр (1692), генэрал-лейтэнант і князь Сьвятой Рымскай імпэрыі (1700). Быў старостам ашмянскім (з 1699).

Міхал Францішак Сапега
Міхал Францішак Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]
Міхал Францішак Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1670(1670)
Памёр 19 лістапада 1700
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Ян Сапега
Крыстына Барбара з Глябовічаў

Біяграфія рэдагаваць

З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Яна, гетмана вялікага літоўскага, і Крыстыны Барбары з Глябовічаў. Меў братоў Юрыя Станіслава і Аляксандра Паўла.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Варшаве і Браневе. У 1689 годзе паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць Асманскай імпэрыі. У 1692 годзе атрымаў званьне генэрал-маёра.

У 1696 годзе вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1690 годзе атрымаў урад канюшага, адначасна з 1698 году генэрал літоўскай артылерыі. У 1700 годзе атрымаў ад аўстрыйскага імпэратара званьне генэрал-лейтэнанта і тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты—«рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 году капітуляваў, па чым яго засекла шляхта.

Не пасьпеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
  2. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура рэдагаваць