Міхайла Лучкай

русінскі мовазнаўца, фальклярыст ды гісторык

Міхайла Лучкай (па-русінску: Михаил Лучкай; сапраўднае прозьвішча — Поп; 19 лістапада 1789, Вялікія Лучкі — 3 сьнежня 1843, Унґвар) — русінскі мовазнаўца, фальклярыст ды гісторык. Сьвятар царквы Праабражэньня Госпада ва Ўжгарадзе ў 1826—1829, 1831—1843 роках.

Міхайла Лучкай
русін. Михаил Лучкай
Дата нараджэньня 19 лістапада 1789(1789-11-19)
Месца нараджэньня Вялікія Лучкі, камітат Бэраґ, Каралеўства Вугоршчына
Дата сьмерці 3 сьнежня 1843(1843-12-03)
Месца сьмерці Унґвар, камітат Унґ, Каралеўства Вугоршчына
Занятак мовазнаўца
Навуковая сфэра мовазнаўства, фальклёр, гісторыя
Лацінамоўная «Grammatica slavo-ruthena» (па-беларуску: «Ґраматыка славяна-руская») М. Лучкая, 1830 р.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Міхайла Лучкай нарадзіўся 19 лістапада 1789 року ў Вялікіх Лучках на Мукачаўшчыне, у колішнім Бэраґскім камітаце (цяпер Закарпацкая вобласьць Украіны), у сям’і шматдзетнага грэка-каталіцкага сьвятара Міхайла Попа. Міхайла быў старэйшым і меў чатырох сёстраў (Марыя, Кацярына, Ганна, Пэлагія) ды брата (Іван).

Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы, потым вучыўся ў Каралеўскай ґімназіі ва Ўжгарадзе. У 1812 годзе скончыў філязофскія дасьледаваньні ў ґімназіі Вялікага Варадыну (цяпер — Румынія). Працягнуў асьвету ў грэка-каталіцкай сэмінарыі Сьвятое Барбары ў Вене (1812—1816), наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце. Быў вучнем вядомых славістаў Е. Копітара ды Ё. Добраўскага.

Цягам 1816—1817 рокаў — сьвятар у роднай вёсцы Вялікіх Лучках, у 1817—1827 роках — бібліятэкар, архіварыюс ды кіраўнік кансысторыі Мукачаўскага япархіяльнага кіраваньня, дырэктар мескае школы ва Ўжгарадзе. У 1826 годзе прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа Алексія Поўчага, і быў прызначаны сьвятаром Ужгарадзкага Сьвята-Праабражэнскага храму. Дзякуючы дапамогі ксёндза Івана Фоґарашыя, 28 ліпеня 1829 року Міхайла Лучкай выехаў у Італію, дзе быў дворным сьвятаром ґерцаґа Карла Людовіка Бурбона ў месты Луцы разам зь дзякамі В. Талапковічам ды І. Мікулічам. У Італіі к. Міхайла захапіўся вывучэньнем архіўных матэрыялаў ды філялёґіяю. Як вынік ягонае працы — выданьне «Ґраматыка славяна-руская: або стараславянская і цяперашняя, пашыраная ў карпацкіх гарах, маларасейская мова, што ё жывым яе дыялектам» (Буда, 1830).

У 1830 годзе зьвярнуўся да Закарпацьця, дзе да канца свайго жыцьця быў сьвятаром ва Ўжгарадзе (сьвятаром Ужгарадзкага Сьвята-Праабражэнскага храму, 1831—1843 рокі); служачы доўгі час япархіяльным школьным рэфэрэнтам спрыяў заснаваньню і ўпарадкаваньню парафіяльных школаў на тэрыторыі япархіі.

Памёр Міхайла Лучкай 3 сьнежня 1843 р. Пахаваны на тэрыторыі Праабражэнскага храму ў капліцы.

Творчая і выдавецкая дзейнасьць рэдагаваць

У 1830 Міхайла Лучкай выдаў, у м. Будзе «Ґраматыка славяна-руская: або стараславянская і цяперашняя, пашыраная ў карпацкіх гарах, маларасейская мова, што ё жывым яе дыялектам» (напісаная й выданая лацінаю) — першую на Закарпацьці ўкраінскую ґраматыку з шырокім ужываньнем народнае размоўнае мовы ды фальклёру[1]. Сучасьнікі высока ацанілі працу навукоўца. Чальцы галіцкага гуртку «Руская тройца» Якаў Галавацкі, Маркіян Шашкевіч ды Іван Вагілевіч глыбока паважалі аўтара ґраматыкі і лічылі ягоную працу найлепшаю сярод усіх, створаных на заходнеўкраінскіх землях.

Будучы правадніком русінскіх ідэяў, Лучкай заўсёды выступаў супраць шавіністычнае палітыкі вугорскага ўраду, накіраванае на дэнацыяналізацыю ўкраінскага насельніцтва Закарпацьця, адзначаў крэўнае сваяцтва закарпацкіх украінцаў з украінцамі іншых заходнеўкраінскіх зямель ды Падняпроўя.

У 1831 годзе Міхайла Лучкай выдаў «Царкоўныя гутаркі: На ўсе тыдні року на павучаньне народнае» (па-русінску: Церковныя беседы: На все недели рока на поучение народное).

Творам, які праславіў імя Міхайла Лучкая, стала напісаная лацінаю шасьцітомная «Гісторыя карпацкіх русінаў» (пры жыцьці ня выдадзеная). Для яе напісаньня ім былі выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Мукачаўскае грэка-каталіцкае япархіі, летапісы ды сучасная і старажытная літаратура. У гэтай працы ён давёў аўтахтонны (мясцовага паходжаньня) характар русінскага насельніцтва Закарпацьця, якія засялілі гэты край задоўга да прыходу вугорцаў. Першыя чатыры томы ў перакладзе украінскаю моваю апублікаваныя ў Прэшаве ў «Навуковым зборніку Музэю ўкраінскае культуры» ў Сьвідніку (1883–1891). Доўгі час праца захоўвалася ў бібліятэцы Ўжгарадзкага нацыянальнага ўнівэрсытэту. З 1999 року, выданьне «Історії…» ажыцьцяўляе ўжгарадзкае выдавецтва «Закарпаття».

Навуковыя працы рэдагаваць

  • Лучкай, Михайло Михайлович. Історія карпатських русинів церковна і світська (давня і нова аж по наш час) написана на матеріалі достовірних авторів, королівських грамот та архівних документів Мукачівської Єпархії Михайлом Лучкаєм, придворним настоятелем храму п. д. м. в італійському м. Лукка, ужгородським священиком, перед тим єпархіальним секретарем [Текст] : — У 6 т. / М. М. Лучкай. — Ужгород: Ужгородський держ. ун-т, 1999 . — (Письменство Закарпаття).
    • Т. 1 : Від найдавніших часів до приходу мадярів у Язигію та Дакію. — Ужгород: [б. в.], 1999. — 197 с. — ISBN 996-7703-06-1.
    • Т. 2 : Містить в собі статус цих країв від приходу мадярів по 1690 рік. — [Б. м.]: [б. в.], 2000. — 388 с.: іл. — ISBN 996-7703-07-Х. — ISBN 996-7703-06-1.
    • Т. 3 : / пер. з латин. А. М. Ігнат ; дешифрування рукоп. Ю. М. Сак ; голова редкол. Е. В. Швед. — [Б. м.]: [б. в.], 2002. — 323 с. — ISBN 996-7703-07-X. — ISBN 996-7703-06-1. — ISBN 996-7703-46-0.
    • Т. 4 : [Б. м.]: [б. в.], 2003. — 326 с. — ISBN 996-7703-07-Х. — ISBN 996-7703-06-1. — ISBN 996-7703-46-0. — ISBN 996-7703-60-6.
    • Т. 5 : Історія Мукачівської єпархії, укладена Іваном Пастелієм, старшим настоятелем Мукачівського капітулу, а видана Михайлом Лучкаєм, луккським придворним настоятелем / пер. з нім. М. І. Зимомря ; дешифр. рукопису, пер. з лат. М. В. Орос ; гол. редкол. Е. В. Швед. — Ужгород: [б. в.], 2004. — 251 c. — ISBN 996-7703-06-1. — ISBN 996-7703-07-X. — ISBN 996-7703-46-0. — ISBN 996-7703-60-6. — ISBN 966-7703-76-2.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць