Міра́ціна[1] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 5 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 122 км ад Магілёва.

Міраціна
трансьліт. Miracina
Старыя надмагільлі на могілках
Старыя надмагільлі на могілках
Першыя згадкі: ХІХ стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Сычкаўскі
Насельніцтва: 21 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213847
СААТА: 7208840061
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′48″ пн. ш. 29°4′48″ у. д. / 53.23° пн. ш. 29.08° у. д. / 53.23; 29.08Каардынаты: 53°13′48″ пн. ш. 29°4′48″ у. д. / 53.23° пн. ш. 29.08° у. д. / 53.23; 29.08
Міраціна на мапе Беларусі ±
Міраціна
Міраціна
Міраціна
Міраціна
Міраціна
Міраціна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Магчыма, назоў ад прозьвішча Мірата, Мірацін, Мірацінаў. У першай палове ХІХ стагодзьдзя вядомая як вёска, дзяржаўная ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Мірацін (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 29 двароў, 225 жыхароў. У 1907 — 20 двароў[2], 212 жыхароў. У 1917 — 33 двары, 236 жыхароў, у 1926 — 36 двароў, 231 жыхар. У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў». У ВАВ 24 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1959 190 жыхароў, у 1970 — 156. У 1986 44 гаспадаркі, 92 жыхары, сама вёска ў складзе саўгасу імя Леніна.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 35 двароў, 48 жыхароў; 1999 год — 41 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 36 двароў, 26 жыхароў; 2010 год — 21 жыхар

Пляніроўка рэдагаваць

Вёска ўяўляе сабой прамалінейную вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У цэнтры вёскі знаходзіцца сквэр.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 82
  2. ^ Міраціна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 191

Літаратура рэдагаваць

  • Міраціна // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 581