Міраслаў Клёзэ

нямецкі футбаліст і трэнэр

Міраслаў Ёзэф Клёзэ (па-нямецку: Miroslav Josef Klose; нарадзіўся 9 чэрвеня 1978 году, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, нападнік. У 2001—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Чэмпіянатаў сьвету з 16-цю забітымі мячамі. Зьяўляецца другім у сьпісе найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Нямеччыне пасьля Герда Мюлера. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Міраслаў Клёзэ
Міраслаў Клёзэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1978 (45 гадоў)
Аполе, Польшча
Рост 183 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999
1999—2001
2000—2004
2004—2007
2007—2011
2011—2016
Гомбург
Кайзэрсьляўтэрн-2
Кайзэрсьляўтэрн
Вэрдэр
Баварыя
Ляцыё
18 (1)
50 (26)
120 (44)
89 (53)
98 (24)
139 (54)
Зборныя
2001—2014 Нямеччына 137 (71)
Трэнэрскія клюбы
2022—2023 Райндорф Альтах

Кар’ера рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

Кар’еру пачаў у клюбе пятага дывізіёну «Гомбургу» й у свой першы сэзон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзэрсьляўтэрну». Спачатку Клёзэ гуляў у другой камандзе клюбу, але потым галоўны трэнэр клюбу Ота Рэгагель заўважыў маладога нападніка й неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 году Міраслаў дэбютаваў у складзе клюбу, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матчу супраць «Айнтрахту», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[1].

«Вэрдэр» рэдагаваць

 
У футболцы брэмэнскага «Вэрдэру»

2 сакавіка 2004 году Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Нямеччыны клюбам «Вэрдэр»[2][3], які праяўляў цікавасьць да гульца на працягу ўсяго сэзону з-за неабходнасьці знайсьці замену сыхоўшага ў «Шальке-04» Аілтану[4]. Кошт трансфэра склаў 5 млн эўра, заробак гульца — 2,5 млн эўра ў год[2]. Дэбют Міраслава ў новым клюбе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[5].

«Баварыя» рэдагаваць

26 чэрвеня 2007 году прэзыдэнт мюнхэнскай «Баварыі» Карл-Гайнц Румэніге абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Вэрдэрам» па пераходзе Клёзэ. Міраслаў падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў эўра. У барацьбе за нападніка мюнхэнскі клюб апярэдзіў такіх эўрапейскіх грандаў, як гішпанская «Барсэлёна» й італьянскі «Ювэнтус».

«Ляцыё» рэдагаваць

Улетку 2011 году ў Клёзэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клюб ня здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 году гулец пакінуў клюб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клюбам «Ляцыё»[6].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

З узьлётам кар’еры гулец прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 году Клёзэ атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[7]: ейны галоўны трэнэр Ежы Энгель прыехаў у Нямеччыну адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры ягонай каманды. Аднак Клёзэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фэлера. Запрашэньне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клёзэ ў ейным складзе адбыўся ўжо 24 траўня 2001 году ў Левэркузэне ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету супраць зборнай Альбаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзьве хвіліны да канца гульні (2:1).

Дасягненьні рэдагаваць

Клюбныя рэдагаваць

Вэрдэр

Баварыя

Ляцыё

Міжнародныя рэдагаваць

Нямеччына

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць