Мінас Тырыт

горад у легендарыюме Толкіна

Мінас Тырыт (па-ангельску: Minas Tirith) — паводле легендарыюму Толкіна, горад і замак у Міжзем’і, сталіца Гондару ад другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Азгіліят, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Азгіліят прыйшоў у заняпад пасьля Вялікай Чумы. Мінас Тырыт часьцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэтае месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кніжкі «Ўладар Пярсьцёнкаў» горад трапляе пад вельмі вялікі напад хаўрусных войскаў Мордару, вядомы як бітва на Пеленарскіх палёх.

Мінас Тырыт

Плян гораду

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць