Мі́лтан Фры́дман (па-ангельску: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амэрыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнаю абаронай эканамічнага і палітычнага лібэралізму.

Мілтан Фрыдман

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадзкай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі «за дасягненьні ў дасьледваньні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэньня, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасьці палітыкі эканамічнай стабілізацыі».[1]

Біяграфія рэдагаваць

Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і жыдоўскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Унівэрсытэт Рутґерса з дыплёмам па матэматыцы. Працягнуў навучаньне ў Чыкагскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных дасьледваньняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калюмбійскім унівэрсытэце.

Пад час Другой Сусьветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы дасьледчых-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафэсарам Чыкагскага ўнівэрсытэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той пэрыяд сфармавалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам ураду ЗША па Пляну Маршала, эканамічным дарадцам прэзыдэнтаў Ніксана і Рэйґана. Вёў калёнку ў часопісе Newsweek у 19661984. Працаваў у Гувэраўскім унівэрсытэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардзкім унівэрсытэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і ягоны сын Дэвід Фрыдман таксама зьяўляюцца вядомымі эканамістамі-лібэраламі.

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэньне вызначае намінальны кошт вытворчасьці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манэтарызму, якая прызнавала кіраваньне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіраваньня эканомікаю.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў разьвіцьцё эканамічнай навукі ёсьць яго праца над функцыяй спажываньня і гіпотэзай пэрманэнтнага даходу (1957), крытыка мадэлі Крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Працы рэдагаваць

Кнігі і артыкулы для шырокае аўдыторыі рэдагаваць

  • Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946)
  • Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962)
  • Social Security: Universal or Selective? разам з Ўілбурам Дж. Когэнам (1972)
  • There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калёнкі з Newsweek
  • Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980)
  • The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge
  • Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет
  • The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992
  • Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998)
  • George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR
  • George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998
  • Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994)
  • The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest
  • Reflections on A Monetary History The Cato Journal, Vol. 23, 2004

Глядзі таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мілтан Фрыдмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў