Мік Джа́гер (па-ангельску: Mick Jagger, 26 ліпеня 1943, Дартфард, Вялікабрытанія) — славуты ангельскі рок-музыка, актор, прадусар гурту The Rolling Stones.

Мік Джагер
Мік Філіп Джагер (Michael Philip Jagger)
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1943(1943-07-26)[1][2][3][…] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія вакаліст,
кампазытар
Жанры рок,
рок-н-рол,
блюз
Вакал барытон
Інструмэнты гітара,
губны гармонік,
піяніна
Гурты «The Rolling Stones»
Лэйблы Virgin Records[d], ABKCO Records[d], Universal Music Group і Rolling Stones Records[d]
Бацька Joe Jagger[d][6]
Маці Eva Jagger[d][6]
Дзеці Corrina Jagger[d], Karis Jagger[d], Jade Jagger[d], Elizabeth Jagger[d], James Jagger[d], Georgia May Jagger[d], Gabriel Jagger[d], Lucas Jagger[d] і Dev Jagger[d]
Узнагароды
Сайт mickjagger.com

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бацька працаваў выкладчыкам фізкультуры, а маці ўдзельнічала ў працы асацыяцыі кансэрватараў. Навучаўся ў лёнданскай школе эканомікі. Адзінае, што цікавіла Міка ў школе — гэта сьпевы. Сьпяваць ён намагаўся як грамчэй, таму аднойчы адкусіў сабе кончык языка. Хутка ён кінуў школу, бо заснаваны ім разам з Браянам Джонсам і Кітам Рычардсам гурт Rolling Stones рабіўся ўсё больш знакамітым.

12 сьнежня 2003 атрымаў ад каралевы Лізаветы II брытанскі шляхецкі тытул[7]. У 2006 годзе музыка заняў 15 месца ў сьпісе 100 найлепшых вакалістаў усіх часоў згодна Hit Parader[8].

Мік Джагер і Беларусь рэдагаваць

У 2007 годзе разам з брытанскім драматургам Томам Стопардам, прэзыдэнтам Чэхіі Вацлам Гавэлам распачаў кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю[9]. Імі быў запісаны відэазварот да беларусаў, які падтрымліваў іх на шляху да свабоды[10].

Падчас канцэрту ў Варшаве ў 2007 годзе Мік Джагер сустракаўся з прадстаўнікамі беларускага «Свабоднага тэатру» і паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі беларускіх музычных і культурніцкіх праектаў. Напрыканцы сустрэчы Мік Джагер разьвітаўся словамі: «Жыве Беларусь!»[11].

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

  • 1985 — She’s The Boss
  • 1987 — Primitive Cool
  • 1993 — Wandering Spirit
  • 2001 — Goddess in the Doorway
  • 2004 — Alfie (Soundtrack)
  • 2007 — The Very Best Of Mick Jagger

Крыніцы рэдагаваць