Мікулічы (Гомельская вобласьць)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Міку́лічы — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Мікулічы ўваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Мікулічы
трансьліт. Mikuličy
Дата заснаваньня: перад 1541 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі сельсавет
Насельніцтва: 244 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247633
СААТА: 3203846038
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′55″ пн. ш. 30°10′1″ у. д. / 51.84861° пн. ш. 30.16694° у. д. / 51.84861; 30.16694Каардынаты: 51°50′55″ пн. ш. 30°10′1″ у. д. / 51.84861° пн. ш. 30.16694° у. д. / 51.84861; 30.16694
Мікулічы на мапе Беларусі ±
Мікулічы
Мікулічы
Мікулічы
Мікулічы
Мікулічы
Мікулічы

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае і Карона Каралеўства Польскага рэдагаваць

 
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Ці не ўпершыню Мікулічы згаданыя ў запісе ад 6 кастрычніка 1541 году аб узаемных саступках грунтоў у Брагінскім маёнтку князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага і ў Астраглядаўскім маёнтку князя Дзьмітрыя Раманавіча Відыніцкага (Любецкага) з жонкай Феннай Палазовічаўнай. Належалі князю Вішнявецкаму[1] Месьціліся ў Кіеўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.

Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Брагінскі маёнтак зь Мікулічамі) было далучана да Кароны Польскай[2].

 
Сяло Мікулічы ў дзельчым лісьце 1574 г.[3]

Згодна з актам аб падзеле маёнтку Брагін 1574 году,

Напервеи, село Микуличи з людми отчизными, куничниками, з даню медовою, грошовою, з дубровами, лесы, чертежами, с полми, сеножатми и ловы зверинными

дасталося князю Аляксандру Аляксандравічу Вішнявецкаму[4]. На 1581 г., калі маёнткам валодала яго ўдава княгіня Аляксандра (з роду Капустаў) Вішнявецкая, у Мікулічах налічвалася 40 дымоў асадных сялян, зь якіх выбіралася па 15 грошаў, і 12 агароднікаў, зь якіх, залежала ад акалічнасьцяў, — па 4 альбо па 6 грошаў падатку[5]. Яшчэ ў датаваным 13 днём сакавіка месяца 1581 г. дакумэнце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзьмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе разьмежаваньня добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаньнямі княгіні Вішнявецкай і яе дзяцей «jmienia Brahina, Mikulic, Listwina y innych sioł do Brahinia nalezących»[6].

 
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крысьціны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.

Потым, да 1622 году часткай Брагінскага маёнтку зь Мікулічамі валодаў князь Адам Аляксандравіч Вішнявецкі. 20 ліпеня 1641 году пані Крысьціна, дачка князя Адама, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, у ліку якіх былі і Мікулічы[7]. Брагінскі маёнтак малодшай галіны роду Вішнявецкіх ізноў быў аб’яднаны ў адных руках.

На 7 сакавіка 1650 году дзяржаўцам Брагіна і той часткі воласьці, якая да 1641 г. належала пані Крысьціне Даніловічавай, названы пан Даніэль Сіліч. Тады ў Мікулічах, Веляціне, Лісьцьвіне, у частцы Сяльца разам налічвалася 130 дымоў (≈780 жыхароў)[8].

Пасьля сьмерці князя ваяводы рускага Ярэмія ў 1651 годзе вёска пэўны час была ўладаньнем сына, будучага караля Міхала Карыбута, але апошні саступіў яе маці княгіні Грызэльдзе Канстанцыі з роду Замойскіх Вішнявецкай. Каля 1672 году ці крыху пазьней Брагінская фартуна дасталася пляменьніку княгіні пану Станіславу Канецпольскаму, а ў 1682 годзе, паводле тэстамэнту, — яго родзічу пану Яну Аляксандру Канецпольскаму, ваяводзічу бэлзскаму. На 1683 год вядома, што трыма дымамі ў Мікулічах валодаў пан Сіліч[9].

У 1687 годзе Мікулічы названыя сярод паселішчаў будучага серадзкага ваяводы Яна Аляксандра Канецпольскага, жыхары якіх цяжка пацярпелі ад пабораў і гвалту казакоў сотні Русановічавай палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага; тут у яго было 28 дымоў (×6 — каля 168 чалавек), а на пастой разьмясьціліся 28 казакоў, у якіх ажно 20 коней. Ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych за 9 вазоў, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю, за здор вяскоўцы заплацілі 118 злотых, за гарэлку, рыбу, мяса, 20 пар хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, за порах — 180 злотых, а яшчэ далі легуміны 54 вядры, аўса 398 вёдраў, 13 бараноў, 19 кабаноў (wieprzow), 73 падсьвінкаў, 178 кур[10].

Пасьля сьмерці ў 1719 г. Я. Канецпольскага і даволі працяглага (яшчэ і пры жыцьці дзедзіча) знаходжаньня Мікулічаў у заставе у паноў Сілічаў,[11] спадчынным уладальнікам Брагінскіх добраў прыкладна ад 1733 г. стаў князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне».[12]

 
Запіс пра ўніяцкага пароха і верных Багаяўленскай царквы ў Мікулічах на 1743 г.

Згодна з Генэральнай візытай Брагінскага дэканату, на 1743 год у прыходзе Багаяўленскай царквы сяла Мікулічаў, добраў князя Міхала Вішнявецкага, гетмана вялікага літоўскага і ваяводы віленскага, налічвалася 180 двароў, дапушчаных да споведзі і ншых сакрамантаў 500 душ верных. Узначальваў прыход сьвятар Леон Кладкевіч[13].

 
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.
 
Мікулічы на мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі.[14].

Паводле зьвестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Мікулічы былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (зь ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[15]. У 1754 годзе з 80 двароў (каля 480 жыхароў) сяла Мікулічы Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 12 злотых, 15 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 50 зл.[16] У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім. У лісьце ад 3 траўня 1758 г. пан Ракіцкі, войскі ашмянскі, паказваў, што яго мікуліцкія падданыя ня з волі дворнай, а паводле ўласнага намеру ўдаліся да лесу хвойніцкага ўдавы княгіні Людвікі Шуйскай, на той час жонкі пана Быстрага, старосты ліноўскага, ды павысякалі дрэвы[17]. У 1760 годзе ў сяле быў узьведзены новы будынак Багаяўленскай царквы[18].

Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 г. у Мікулічах налічвалася адпаведна 19, 6 і 5 чалавек (głow),[19] якія належалі да Брагінскага кагалу. Пэўна, на колькасць габрэяў у сяле не магла не паўплываць Калііўшчына 1768 г., што была астатнім і наймацнейшым уздымам гайдамацкага руху ў краі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Мікулічы на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[20]. У рэвізіі 1795 году і ў крыніцы 1796 г., заснаванай на яе зьвестках, сказана, што Мікулічы сэквестраваныя ў стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году[21]. Але Мікулічы, Байдакі і іншыя паселішчы, якія раней належалі да Брагінскага маёнтку, пан М. Аскерка трымаў па сваёй жонцы пані Барбары Ракіцкай; на яе, відавочна, і былі запісаныя. Таму нядзіўна, што ўсе яны, урэшце, вернутыя сыну Рафалу Міхалу Аскерку, якому пашчасьціла вярнуцца зь сібірскай няволі. Гэта засьведчана ведамасьцю Мікуліцкай Богаяўленскай царквы 1801 году, шляхецкай рэвізіяй 1811 году, калі тут жылі 13 шляхцічаў Караткевічаў, ды ведамасьцю 1822[a] году, калі ў сяле Мікулічах налічвалася 168 душ мужчынскага і 192 душы жаночага полу верных[23]. У згаданай царкве захоўваліся два фундушы ўладальнікаў Брагіна з фальваркамі князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага ад 28 кастрычніка 1740 г. і пані Марыі Ракіцкай ад 16 студзеня 1860 г., метрычныя кнігі і іншыя прыходзкія дакумэнты з 1827 года[24]. У 1834 годзе завершана ўзьвядзеньне новага будынку царквы замест ранейшага, згарэлага колькі гадоў таму. У 1848 годзе, намаганьнямі і на ахвяраваньні графа Ракіцкага ды настаяцеля царквы а. Міхаіла Казьлякоўскага быў усталяваны новы іканастас з разьбою і пазалотаю, адрамантаваны купал, пафарбаваныя звонку і пабеленыя знутры сьцены[25].

 
Мікулічы на мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

У 1855 у Брагіне і Мікулічах уласьнік граф Людвік, сын Міхала, Ракіцкі (1825—1881) меў 2 вятракі, вадзяны і 6 конных млыноў, валюшню. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 301 жыхар сяла Мікулічы зьяўляўся прыхаджанінам Багаяўленскай царквы, 12 мужчын і 18 жанчын зь ліку жыхароў фальварку былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[26].

 
Мікулічы на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г. з наступнымі ўдакладненьнямі.

У парэформавы час Мікулічы былі цэнтрам воласьці. У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча[27]. Згодна зь ведамасьцю 1875 году, Мікуліцкі прыход налічваў 2080 душ верных, у самым сяле было 49 і 2/4 двара, а ў іх жыло 198 мужчын і 216 жанчын[25]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Багаяўленскай царквы ў Мікулічах названыя настаяцель а. Іаан Казьлякоўскі, в. а. штатнага псаломшчыка Піліп Мігай, просфірня Параскевія Кранікоўская. У прыходзе, акрамя сяла Мікулічы, вёскі Пудакоў, Зьвяняцкае, Карпілаўка, Рыжкаў, Веляцін, Вялікі Лес, Унегаўка, Конанаўшчына і Пажаркі[b][28][24]. У 1886 годзе ў сяле было 66 двароў, 376 жыхароў, працавала школа[29]. Да Мікуліцкай воласьці ў 1890 годзе належалі 35 населеных пунктаў з 1075 дварамі[27]. У 1895 годзе каля 400 жыхароў выступілі супраць правядзеньня палявых работ на зямельным участку, які яны ўважалі несправядліва перададзеным абшарніку. Паводле перапісу 1897 года, у сяле было 96 двароў з 631 жыхаром, дзейнічалі царква, капліца, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, крама, млын, 2 ветракі, карчма; побач быў аднайменны фальварак з 3 дварамі і 40 жыхарамі[27]. У ведамасьці Мікуліцкай царквы за 1903 год у сяле засьведчаная наяўнасьць 85 і 1/4 двара, у якіх жылі 341 асоба мужчынскага і 334 жаночага полу верных[30]. На 1909 год у Мікулічах налічвалася 96 двароў, 702 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў[31].

Найноўшы час рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Мікулічы з воласьцю ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[32]. Падчас акупацыі германскімі войскамі ў 1918 годзе партызаны пад камандаваньнем Ф. І. Скараходава (выхадзец Брагіна) разграмілі створаную тут акупантамі камендатуру.

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

 
Мікулічы, Веляцін, Лісьцьвін на мапе 1924-26 гг.

Ад 8 сьнежня 1926 году — у складзе БССР, цэнтр Мікуліцкага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. Дзейнічалі школа, хата-чытальня. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Красный Октябрь», працавалі кузьня (з 1931 года), 3 ветракі (1895, 1896, 1928 гадоў), стальмашня. Ад 20 лютага 1938 года Мікулічы — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры. У тым жа годзе ў вёску пераселены жыхары паселішчаў Краснае, Ульянаўка і Красная Горка, Новая Вёска.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты забілі 23 жыхароў, у тым ліку 14 жніўня 1942 года жывымі спалілі 14 жыхароў вёскі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 290 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1975 годзе збудаваны абеліск з імёнамі загінулых.

З 8 студзеня 1954 году Мікулічы — у складзе Гомельскай абласьці. У 1959 годзе налічвалася 848 жыхароў, сяло — цэнтар калгасу «Чырвоны Кастрычнік». Працавалі лесапільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, ветэрынарны ўчастак, адзьдзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамы[27].

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[33].

Асобы рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Рафал Міхал памёр раней, у 1818 г.[22]
  2. ^ Яшчэ на 1875 г. Пажаркі адсутнічалі, але названыя, як і раней, Бакуны.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4
  2. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
  3. ^ НГАБ у Менску. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 871. А. 17адв.
  4. ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 188, 192 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
  5. ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 38
  6. ^ Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569—1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.]; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302
  7. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
  8. ^ Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 534
  9. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489
  10. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 152
  11. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 284
  12. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  13. ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 290, 290адв.
  14. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
  15. ^ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
  16. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  17. ^ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 72 — 73
  18. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 35
  19. ^ АрхивЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710
  20. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  21. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 181. А. 247; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73
  22. ^ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 208
  23. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40420. А. 55адв.-57. Спр. 40552. А. 66-67. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 135
  24. ^ а б Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
  25. ^ а б НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 157, 160адв.
  26. ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 681
  27. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 95–96
  28. ^ Минские епархиальные ведомости. – Минск, 1876. № 10. С. 458
  29. ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112
  30. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 202адв.
  31. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 122
  32. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  33. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
  34. ^ [1]  (укр.)

Літаратура рэдагаваць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007
  • Мацук А. Брагін // Князі Вишневецькі. — Київ, 2016(2017). С. 213—215
  • Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389
  • Бельскі, С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018