Мікола Сільвановіч

Мікола Сільвановіч (1917, Верадова (сёньня — Маладэчанскі раён) — 13 ліпеня 1975, Вініпэг), — беларускі пісьменьнік у Канадзе.

Мікола Сільвановіч
Дата нараджэньня 9 красавіка 1917(1917-04-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 ліпеня 1975(1975-07-13) (58 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак пісьменьнік, грамадзкі дзяяч

У паваеннай Нямеччыне Мікола Сільвановіч быў сярод арганізатараў літаб’яднаньня «Шыпшына», у лягеры ў Герэнбэргу ля Штутгарту арганізаваў майстэрню беларускага мастацкага рамяства «Раніца», вырабы якой — напрыклад, з саломкі — неаднаразова ўдзельнічалі і бралі прызы ў розных выставах.

Паштоўка «Вялікія дзеячы беларускага Адраджэньня» з маляванымі партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі. Аўтар Мікола Сільвановіч. Нямеччына, 1948.

Менавіта Сільвановіч выдаў знакамітую паштоўку «вялікія дзеячы адраджэньня» з выявамі Каліноўскага, Грынявіцкага, Багушэвіча, Крэчаўскага і Захаркі.

Таксама, як і Грыцук, выехаў у Канаду, пасяліўся ў сярэдняй яе частцы, у Вініпэгу. Тут ён спрычыніўся да заснаваньня Беларускага нацыянальнага камітэту. Ад канца 1950-х Сільвановіч паступова пачаў згортваць кантакты зь беларускімі дзеячамі. Вядомы таксама як і паэт, хоць ні пры жыцьці, ні пасьля сьмерці ня выйшла ніводнай асобнай кнігі.