Мікалай Ян Нарушэвіч

Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1562), падскарбі земскі літоўскі1566).

Мікалай Ян Нарушэвіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 16 красавіка 1575
Род Нарушэвічы
Бацькі Павал Нарушэвіч
Жонка Барбара з Кунцэвічаў
Дзеці Мікалай, Ян, Крыштап

Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. Трымаў Ваўкавыскае (1556), пазьней Маркаўскае і Мядзельскае староствы.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Паўла. Меў брата Станіслава.

З 1544 навучаўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту Аўгусту. У 1558 атрымаў урад каралеўскага сакратара. Быў адным з ініцыятараў валочнай памеры ў Літве. У 15541555 праводзіў яе ў Берасьцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх воласьцях (Гомель, Магілёў, Амсьціслаў, Ворша, Сьвіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў).

Належаў да магнацкай апазыцыі Люблінскай уніі (1569), выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абраньні караля і разьвязаньні пытаньняў абароны і замежнай палітыкі на супольных соймах. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы[1].

Ажаніўся з Барбарай Кунцэвіч, зь якой меў сыноў Мікалая, Яна, Крыштапа.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.

Літаратура рэдагаваць