Мікалай Іванавіч Яжоў (1 траўня [ст. ст. 19 красавіка] 1895 — 4 лютага 1940) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч. Народны камісар унутраных справаў СССР (1936—1938), генэральны камісар дзяржбясьпекі (з 1937, 24 студзеня 1941 г. пазбаўлены званьня), выканаўца палітычных рэпрэсій (1937—1938). Старшыня КПК і сакратар ЦК ВКП (б) (1935—1939).

Год, на ўсім працягу якога Яжоў знаходзіўся на пасадзе кіраўніка НКУС — 1937 — зрабіўся сымбалічным абазначэньнем рэпрэсій; сам гэты пэрыяд вельмі хутка сталі называць яжоўшчынай.

Мікалай Яжоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў