Мікалай Слупскі

рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп-суфраган віленскі

Мікала́й Слу́пскі (1616—1693) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).

Мікалай Слупскі
Нарадзіўся1616
Памёр1693
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія рэдагаваць

У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазьней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэньне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.

21 чэрвеня 1678 асьвяціў кутні камень Касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Горадні[1].

Кансэкраваў шэраг касьцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бэрнардынак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Сьвір (1680).

Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мікалай Слупскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў