Мікалай Марцінчык

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, лекар, публіцыст

Мікалай Марцінчык (16 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1901, в. Кубельнікі Гарадзенскага павету, цяпер Бераставіцкі раён23 траўня 1980, Горадня) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч у Заходняй Беларусі, доктар, публіцыст, мэмуарыст.

Мікалай Марцінчык
Род дзейнасьці грамадзка-палітычны дзяяч Заходняй Беларусі, доктар, публіцыст, мэмуарыст
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1901
Месца нараджэньня в. Кубельнікі, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 траўня 1980 (78 гадоў)
Месца сьмерці Горадня, БССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, галоўны лекар, лекар, мэдыцынскі адміністратар, публіцыст, мэмуарыст
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу ў 1921 годзе. Рэдактар часопісу «Студэнцкая думка». Удзельнічаў ва ўстаноўчай канфэрэнцыі па стварэньні БСРГ у 1925 годзе ў Гданьску. З 1925 сакратар, з 1934 намесьнік старшыні Галоўнай управы ТБШ.

У 1927 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. З 1927 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Выкладаў хімію і анатомію. Адначасова працаваў доктарам у клініцы Віленскага ўнівэрсытэту. Зьяўляўся асабістым доктарам Міхася Забэйды-Суміцкага[1].

У 1927 і 1930 арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1931 высланы ў в. Нараўка (Гайнаўскі павет Беластоцкае ваяводзтва) пад нагляд паліцыі.

У 1930-я прэсай КП(б)Б і КПЗБ абвінавачаны ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі, у спробах зьвярнуць ТБШ са шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Паступова адышоў ад грамадзкай і палітычнай дзейнасьці.

З 1944 галоўны ўрач інфэкцыйнай бальніцы ў Горадні. Арыштаваны органамі МДБ у 1948. 12 сакавіка 1949 прысуджаны да 10 гадоў лягероў. Сасланы ў Варкуту. Тамака працаваў доктарам у лягерным шпіталі. Рэабілітаваны ў 1956.

Вярнуўся ў Горадню; працаваў у абласной больніцы.

Пакінуў успаміны.

Сястра — Люба Марцінчык — была замужам за Аляксандрам Аўдзеем[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ І. Астраўцова. Вядомы тэнар лячыўся пісьмамі Біржа інфармацыі № 151, 11.01.2001
  2. ^ Леанід Галяк. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982. Кніга 2: ЗША, Летапіс, 1983.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць