Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 25 студзеня 1952 году ў Воршы) — беларускі дыплямат.

Мікалай Ляпешка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
2 траўня 1997 — 31 ліпеня 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік: ---
Наступнік: Натальля Жылевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 студзеня 1952 (72 гады)
Ворша, Віцебская вобласьць
Адукацыя:

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975).

Працаваў лябарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 году на дыпляматычнай службе. У 1993—1995 гадох быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 1995—1997 гадох быў начальнікам розных упраўленьняў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.[1]

Першы беларускі амбасадар у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь 2 траўня 1997 году.[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 году.[3]

З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 году прызначаны генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку.[4] Пасьля сыходу ў 2008 годзе зь дзяржаўнай службы працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.

Крыніцы рэдагаваць