Мікалаева (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Мікала́ева[1], Мікалаеў — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 25 чалавек.

Мікалаева
лац. Mikałajeva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Лелюкінскі
Насельніцтва: 25 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231365
СААТА: 4229828101
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°49′58″ пн. ш. 25°54′25″ у. д. / 53.83278° пн. ш. 25.90694° у. д. / 53.83278; 25.90694Каардынаты: 53°49′58″ пн. ш. 25°54′25″ у. д. / 53.83278° пн. ш. 25.90694° у. д. / 53.83278; 25.90694
Мікалаева на мапе Беларусі ±
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мікалаеў[2][3] — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Мікалаева ўпамінаецца ў пачатку XVІ ст. як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. 3 1555 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Л. Сьвірскага, старосты крэўскага. Ягоная ўдава запісала Мікалаева дачцэ С. Фурсавай, маршалкавай ашмянскай. Потым мястэчкам валодалі Радзівілы, Кішкі, Тызэнгаўзы, Замойскія.

У 1629 годзе з фундацыі старосты амсьціслаўскага Мікалая Кішкі ў Мікалаеве збудавалі царкву. 21 траўня 1742 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей. У 1789 годзе Мікалаевам валодаў гетман Міхал Казімер Агінскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мікалаева апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1861 год у Мікалаеве было 32 двары, працавала прыстань на рацэ Нёмане. Жыхары займаліся сплавам лесу, рыбалоўным промыслам. У 1873 годзе ў мястэчка з Лугамавічаў перавялі народную вучэльню. На 1885 год існавалі народная вучэльня, лякарня, юдэйскі малітоўпы дом, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Мікалаеве было 68 двароў, у народнай вучэльні — 95 вучняў. У пачатку XX ст. у мястэчку збудавалі царкву. На 1909 год — 63 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мікалаева занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікалаева абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікалаева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 45 двароў.

У 1939 годзе Мікалаева ўвайшло ў БССР. 12 кастрычніка 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі, у Бараўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У гэты час у Мікалаеве было 67 двароў, працавала пачатковая школа. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

16 ліпеня 1954 году Мікалаева ўвайшло ў склад Лелюкінскага сельсавету, з 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. На 1999 год у вёсцы было 34 двары.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 219 чал.; 1868 год — 295 чал.; 1897 год — 499 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 215 чал.; 1940 год — 410 чал.; 1970 год — 186 чал.; 1999 год — 57 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 25 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

За 1 км на захад ад Мікалаева, на выцягнутым уздоўж правага берага ракі Нёмана захавалася стаянка эпохі нэаліту, помнік археалёгіі.

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 228.
  2. ^ Krzywicki J. Mikołajów (4) // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 401.
  3. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць