Міжнародны камітэт славістаў

Міжнароднае навуковае аб’яднаньне, заснаванае ў верасьні 1955 году ў Бялградзе.

Міжнародны камітэт славістаў — міжнароднае навуковае аб’яднаньне, заснаванае ў верасьні 1955 году ў Бялградзе.

Міжнародны камітэт славістаў

Міжнародны зьезд славістаў (Бялград, 2018 г.)
Абрэвіятура МКС
Дата ўтварэньня 15 верасьня 1955 (68 гадоў таму)
Тып навуковае
Юрыдычны статус міжнароднае аб’яднаньне
Мэта разьвіцьцё навук пра славянскія мовы і літаратуры, гісторыю культуры славянскіх народаў[1]
Месцазнаходжаньне Бялград (Сэрбія)
Дзейнічае ў рэгіёнах славянскія краіны
Сяброўства 42 нацыянальныя камітэты (2018 г.)
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Аляксандар Лукашанец
Намесьнік Генадзь Цыхун
Сакратар Сяргей Важнік
Куратар камісіяў Станіслаў Гайда
Асноўныя асобы Сантэ Грачоці(uk), Ганс Роце(de), Януш Сяткоўскі[прыбраць шаблён][2]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Колькасьць супрацоўнікаў 12 (2018 г.)

Кожныя 5 гадоў ладзіць Міжнародны зьезд славістаў. Праводзіць абмен выданьнямі між славяназнаўчымі камітэтамі краінаў-удзельніцаў.

Кіраваньне рэдагаваць

  • Пленум. Складаецца з прадстаўнікоў славяназнаўчых камітэтаў краінаў-удзельніцаў і прадстаўніка славянскай народнасьці лужычанаў (у Нямеччыне). Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Ухваляе рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных прадстаўнікоў. Выбірае са свайго складу Прэзыдыюм. Зацьвярджае праграму працы зьезда і колькасьць дакладаў на ім. Ухваляе склад камісіяў. Зацьвярджае рашэньні аб уступленьні ў міжнародныя аб’яднаньні.
  • Прэзыдыюм. Складаецца са старшыні і яго намесьнікаў. Старшыня, адзін з намесьнікаў і сакратар прадстаўляюць краіну наступнага зьезду. Выконвае рашэньні Пленума. Прызначае сакратара, сакратара-куратара камісіяў і скарбніка. Склікае славяназнаўчыя нарады[3].

Камісіі рэдагаваць

На 2013 год пры Міжнародным камітэце славістаў працавала 35 камісіяў:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ларыса Цімошык. Славісты: што пра іх трэба ведаць // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Ганаровыя сябры МКС // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, 2 красавіка 2012 г. Праверана 21 верасьня 2018 г.
  3. ^ Статут Міжнароднага камітэту славістаў // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, 2 красавіка 2012 г. Праверана 21 верасьня 2018 г.
  4. ^ Камісіі пры МКС // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, 2 красавіка 2012 г. Праверана 21 верасьня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць