Міжнародная касьмічная станцыя

Міжнародная касьмічная станцыя (МКС; па-ангельску: International Space Station, ISS) — кіраваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касьмічны дасьледчы комплекс. МКС — сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 15 краінаў (у альфабэтным парадку): Бразылія, Бэльгія, Гішпанія, Данія, ЗША, Італія, Канада, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Расея, Францыя, Швайцарыя, Швэцыя, Японія.