Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Мяжа́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мяжа.

Мяжанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мяжа
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1529 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Мяжанскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Мехаўскага раёну. 18 сакавіка 1958 году раён перайменаваны ў Езярышчанскі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 19 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Хмяльніцкага сельсавету, 8 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Зайкаўскага сельсавету і дзьве вёскі скасаванага Газьбенскага сельсавету[1].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1947 году — 26

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць