Мядзельскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Мя́дзельскі сельсавет (у 1959—1996 гадах — Мя́дзельскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел (не ўваходзіць у склад савету).

Мядзельскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мядзел
Дата ўтварэньня 26 сьнежня 1995
Насельніцтва
  • 1360 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1797
Паштовыя індэксы 222380
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай) з цэнтрам у вёсцы Мядзел.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Мікасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў[1].

15 лістапада 1957 году ў склад Дзягільскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца[2].

17 лістапада 1959 году сельсавет ператвораны ў пасялковы савет[3]. У 1996 годзе пасялковы савет ізноў ператвораны ў сельсавет.

29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты, Шалкоўшчына — ліквідаванага Лацьвянскага сельсавету[4].

25 красавіка 2011 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Сосны[5].

30 лістапада 2016 году скасаваныя вёскі Гарані і Садоўшчына[6].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1947 году — 7
  • 1 студзеня 1997 году — 25 вёсак і 1 хутар

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1735 чалавек[7], зь іх 92,9% — беларусы, 4,7% — расейцы, 0,7% — палякі[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Пастанова выканаўчага камітэту Маладэчанскага абласнога Саветуу дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17 ноября 1959 г. (рас.) // Банк законаў
  4. ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
  5. ^ «Об образовании деревни Сосны Мядельского сельсовета». Решение Мядельского районного Совета депутатов от 25.04.2011 г. № 48
  6. ^ «Об упразднении деревень Гарани и Садовщина Мядельского сельсовета Мядельского района Минской области». Решение Мядельского районного Совета депутатов от 10 ноября 2016 г. № 115 (рас.)
  7. ^ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць