Мэхэлен (футбольны клюб)

бэльгійскі футбольны клюб

«Мэхэлен» (па-нідэрляндзку: Voetbalclub Mechelen) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Мэхэлену. Заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Бэльгіі, уладальнік Кубка Бэльгіі (1987). Уладальнік Кубка кубкаў (1988).

Мэхэлен
Поўная назва Yellow Red Koninklijke Voetbalclub Mechelen
Заснаваны 1904
Горад Мэхэлен, Бэльгія
Стадыён Ахтэр дэ Казэрнэ
Умяшчальнасьць: 13 213
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kvmechelen.be (нід.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў закладзены ў 1904 годзе, празь некалькі месяцаў пасьля стварэньня іхняга прынцыповага суперніка «Расінгу». Першы пасьпяховы пэрыяд клюбу прыпаў у 1940-я гады. За часам Другой сусьветнай вайны, у сэзоне 1942—1943 гадоў, клюб здабыў першы чэмпіёнскі тытул. Другі раз сталі першымі мэхэленцы ў сэзоне 1945—1946 гадоў, яшчэ праз сэзон «Мэхэлен» зноў стаў чэмпіёнам Бэльгіі. Пасьля гэтага паказьнікі зьнізіліся, і ў апошнім даволі пасьпяховым сэзоне ў 1954 годзе клюб скончыць чэмпіянат на трэцім радку, толькі на адзін пункт адстаўшы ад чэмпіёну «Андэрлехту». Праз два гады «Мэхэлен» страціў сваё месца ў элітным дывізіёне і быў пераведзены ў другі дывізіён. У 1960-я і 1970-я гады клюб рухаўся паміж першым і другім дывізіёнам.

 
Трэнэр Аад дэ Мос з сваімі гульцамі ў 1988 годзе.

Наступны залаты час прыпаў на сканчэньне 1980-х і пачатак 1990-х, калі «Мэхэлен» за пяць гадоў здабыў тытул чэмпіёну краіны і перамог у розыгрышы Кубка Бэльгіі. Акармя таго яны двойчы фінішавалі здабывалі срэбныя мэдалі і двойчы дасягалі фіналу кубка краіны. Асаблівым быў 1988 год, калі бэльгійцы здабылі Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале мэхэленцы перамаглі нідэрляндзкі «Аякс», а ў чвэрцьфінале бэльгійцы выбілі менскае «Дынама», здабыўшы хатнюю перамогу зь лікам 1:0 і згуляўшы ўнічыю 1:1 у Менску. Улетку ў Супэркубку УЭФА «Мэхэлен» быў мацнейшым за нідэрляндзкі клюб ПСВ. У наступным эўрапейскім сэзоне бэльгійцы ў тым жа Кубку уладальнікаў кубкаў дасягнуў паўфіналу, дзе пасьля хатніяй перамогі зь лікам 2:1 з буйным лікам 3:0 атрымаў паразу ад італьянскай «Сампдорыі».

Здавалася, «Мэхэлен» можа стаць у шыхты вядучых клюбаў Бэльгіі, але хутка гэты мары апынуліся марнымі, бо старшыня клюб і ўладальнік быў вымушаны прадаць шмат гульцоў праз дрэнныя вынікі працы ягонай кампаніі. На пачатку 2000-х гадоў клюб страціў прафэсійную ліцэнзію і быў пасунуты ў Трэці дывізіён. Пасьля шэрагу прасоўваньняў 10 чэрвеня 2007 году дружына атрымала прасоўваньне ў Першы дывізіён. Праз два гады ў 2009 годзе «Мэхэлен» нават дайшоў да фіналу Кубка Бэльгіі, але прагулялі «Генку» зь лікам 2:0. У наступны год клюб падабраўся да паўфіналу кубка, дзе пасьля хатняй нічыі 2:2 у матчы супраць «Генту», дружына атрымала паразу зь лікам 1:0.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць