Мэтрычная сыстэма мер

Мэтры́чная сыстэ́ма — агульная назва міжнароднай дзесятковай сыстэмы адзінак, заснаванай на выкарыстаньні мэтру й граму. На працягу двух апошніх стагодзьдзяў існавалі розныя варыянты мэтрычнай сыстэмы, якія адрозьніваюцца выбарам асноўных адзінак. У цяперашні час міжнародна прызнанай зьяўляецца сыстэма СІ. Пры некаторых адрозненьнях у дэталях, элемэнты сыстэмы аднолькавыя ва ўсім сьвеце. Мэтрычныя адзінкі шырока выкарыстоўваюцца па ўсім сьвеце як у навуковых мэтах, так і ў паўсядзённым жыцьці.

Чырвоным колерам адзначаныя рэгіёны, якія не выкарыстоўваюць мэтрычную сыстэму

Асноўнае адрозьненьне мэтрычнай сыстэмы ад ужывальных раней традыцыйных сыстэм складаецца ў выкарыстаньні спарадкаванага набору адзінак вымярэньня. Для любой фізычнай велічыні існуе толькі адна галоўная адзінка і набор дзельных і кратных адзінак, утвараных стандартным чынам з дапамогай дзесятковых прыставак. Тым самым ухіляецца нязручнасьць ад выкарыстаньня вялікай колькасьці розных адзінак (такіх, напрыклад, як цаля, футы, фадэны, мілі і т. д.) са складанымі правіламі пераўтварэньня паміж імі. У мэтрычнай сыстэме пераўтварэньне зводзіцца да множаньня або дзяленьня на ступень ліку 10, гэта значыць да простай перастановы коскі ў дзесятковым дробе.

Прадпрымаліся спробы ўводзін мэтрычных адзінак для вымярэньня часу (шляхам дзяленьня сутак, напрыклад, на мілісуткі) і кутоў (шляхам дзяленьня абарачэньня на 1000 міліабарачэньняў альбо на 400 градаў), але яны ня мелі посьпеху. У цяперашні час у сыстэме СІ выкарыстоўваюцца сэкунды (дзеляцца на мілісэкунды і т.п.) і радыяны.

Гісторыя рэдагаваць

Мэтрычная сыстэма вырасла з пастаноў, прынятых Нацыянальным зборам Францыі ў 1791 і 1795 па азначэньні мэтра як адной дзесяцімільённай дзелі ўчастку зямнога мэрыдыяну ад Паўночнага канцавосься да экватару.

XIX стагодзьдзе рэдагаваць

Дэкрэтам, выдадзеным 4 ліпеня 1837, мэтрычная сыстэма была абвешчаная абавязковай да ўжываньня ва ўсіх камэрцыйных угодах у Францыі. Яна паступова выцесьніла мясцовыя й нацыянальныя сыстэмы ў іншых краінах Эўропы і была заканадаўча прызнаная як дапушчальная ў Вялікабрытаніі й ЗША.

Вызначаючы мэтар як дзесяцімільённую дзель чвэрці зямнога мэрыдыяна, стваральнікі мэтрычнай сыстэмы імкнуліся дамагчыся інварыянтнасьці і дакладнай узнаўляльнасьці сыстэмы. За адзінку масы яны ўзялі грам, вызначыўшы яго як масу адной мільённай кубічнага мэтра вады пры яе максымальнай шчыльнасьці. Для спрашчэньня ўжываньня новых адзінак у паўсядзённай практыцы былі створаныя мэталічныя эталёны, якія зь лімітавай дакладнасьцю узнаўляюць паказаныя ідэальныя азначэньні.

Неўзабаве высьвятлілася, што мэталічныя эталёны даўжыні можна параўноўваць адзін з адным, уносячы значна меншую хібнасьць, чым пры параўнаньні любога такога эталёна з чвэрцю зямнога мэрыдыяна. Акрамя таго, стала ясна, што і дакладнасьць параўнаньня мэталічных эталёнаў масы адзін з адным значна вышэй дакладнасьці параўнаньня любога падобнага эталёна з масай, якая адпавядае аб'ёму вады.

У сувязі з гэтым Міжнародная камісія па мэтры ў 1872 пастанавіла прыняць за эталён даўжыні «архіўны» мэтар, які захоўваецца ў Парыжы, «такі, які ён ёсьць». Таксама гэтак жа чальцы Камісіі прынялі за эталён масы архіўны плаціна-ірыдыявы кіляграм, «улічваючы, што простыя суадносіны, усталяваныя стваральнікамі мэтрычнай сыстэмы, паміж адзінкай вагі і адзінкай аб'ёму ўяўляецца існым кіляграмам з дакладнасьцю, дастатковай для звычайных ужываньняў у прамысловасьці і гандлю, а дакладныя навукі патрабуюцца ня ў простых лікавых суадносінах падобнага роду, а ў лімітавана дасканалым азначэньні гэтых суадносін».

20 траўня 1875 году сямнаццаць краін падпісалі Мэтрычную канвэнцыю, і гэтай дамовай была ўсталяваная працэдура каардынацыі мэтралягічных эталёнаў для сусьветнай навуковай супольнасьці празь Міжнароднае бюро мер і ваг і Генэральную канфэрэнцыю па мерах і вагах.

Новая міжнародная арганізацыя неадкладна занялася распрацоўкай міжнародных эталёнаў даўжыні й масы й перадачай іх копіяў усім краінам-удзельніцам.

ХХ стагодзьдзе рэдагаваць

Мэтрычная сыстэма мер была дапушчаная да ўжываньня ў Расеі (у неабавязковым парадку) законам ад 4 чэрвеня 1899, праект якога быў распрацаваны Д. І. Мендзялеевым, і ўведзеная ў якасьці абавязковай дэкрэтам Часавага ўраду ад 30 красавіка 1917 году, а для СССР — пастановай СНК СССР ад 21 ліпеня 1925.

На аснове мэтрычнай сыстэмы была распрацаваная й прынятая ў 1960 годзе XI Генэральнай канфэрэнцыяй па мерах і вагах Міжнародная сыстэма адзінак ([СІ]). На працягу другой паловы XX стагодзьдзя большасьць краін сьвету перайшло на сыстэму СІ.

Канец XX стагодзьдзя — XXI стагодзьдзе рэдагаваць

У 90-х гадах ХХ стагодзьдзя шырокае распаўсюджваньне кампутарнай і бытавой тэхнікі з Азіі, у якіх адсутнічалі інструкцыі і надпісы на беларускай мове і іншых мовах былых сацкраін, але меліся на ангельскай, прывяло да адцісканьня мэтрычнай сыстэмы ў шэрагу кірункаў тэхнікі. Так, памеры кампакт-кружэлак, дыскет, цьвёрдых кружэлак, дыяганалі манітораў і тэлевізараў, матрыц лічбавых фотаапаратаў у Беларусі звычайна паказваюцца ў цалях.

Да цяперашняга часу мэтрычная сыстэма афіцыйна прынятая ва ўсіх дзяржавах сьвету, акрамя ЗША, Лібэрыі і М’янмы. Апошняй краінай, якая завяршылі пераход да мэтрычнай сыстэмы стала Ірляндыя (2005 год). У Вялікабрытаніі і Сэнт-Люсіі працэс пераходу да СІ дагэтуль ня скончаны. У Антыгуа і Гаяне фактычна гэты пераход далёкі ад завяршэньня. Кітай, які завяршыў гэты пераход, тым ня менш выкарыстае для мэтрычных адзінак старажытнакітайскія назвы. У ЗША для выкарыстаньня ў навуцы і вырабу навуковых прыбораў прынятая сыстэма СІ, для ўсіх астатніх абласьцей — амэрыканскі варыянт брытанскай сыстэмы адзінак.

Мэтрычныя варыянты традыцыйных адзінак рэдагаваць

Былі таксама спробы трохі зьмяніць традыцыйныя адзінкі так, каб суадносіны паміж імі і мэтрычнымі адзінкамі сталі прасьцейшымі; гэта дазваляла таксама пазбавіцца ад неадназначнага азначэньня шматлікіх традыцыйных адзінак. Напрыклад:

Частка гэтых адзінак прыжылася; у цяперашні час у Беларусі «тона», «карат» і «конская сіла» без удакладненьня заўсёды пазначаюць мэтрычныя варыянты гэтых адзінак.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць