Мэто́па (па-грэцку: μετόπη — «прастора паміж вачамі») — у архітэктуры элемэнт фрызу дарычнага ордара ў выглядзе каменных або керамічных плітаў, якія запаўняюць прамежкі паміж дзьвюма трыгліфамі. Мэтопы нярэдка ўпрыгожваліся рэльефамі, радзей — жывапісам.

Мэтопа Партэнона: бітва кэнтаўраў зь ляпітамі

Да разьвіцьця каменнай архітэктуры мэтопамі звалі прамавугольныя прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцьця, якія выходзяць на фасад будынка.

Літаратура рэдагаваць

  • Robertson, D. S. (1929) Handbook of Greek and Roman Architecture. Cambridge: Cambridge University Press.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мэтопасховішча мультымэдыйных матэрыялаў