Мэтатэза

зьмяненьне парадку гукаў ці складоў у словах

Мэтатэ́за (па-грэцку: μετάθέσις — «перастаўляньне») — перастаноўка гукаў, радзей складоў у слове на глебе асыміляцыі ці дысыміляцыі. Абумоўленае намаганьнем унікнуць цяжкамоўных або неўласьцівых дадзенай мове гукаспалучэньняў. Адзін зь відаў камбінаторных зьменаў мовы.

Мэтатэза ўяўляе зь сябе хоць і нерэгулярную, але ўсё ж такі досыць пашыраную фанэтычную зьяву, якая найчасьцей сустракаецца ў запазычаных словах. Запазычанае слова страчвае падтрымку з боку аднакаранёвых словаў роднай мовы, што спрычыняе меншую стойкасьць слова, перанесенага да чужога моўнага асяродзьдзя.

Прыклады мэтатэзы рэдагаваць

Найчасьцей мэтатэза сустракаецца ў запазычаных словах (ням. Malbrett > > бел. мальбэрт).

Беларуская мова рэдагаваць

Мэтатэзы з заменай гукаў [р] і [л] рэдагаваць

  • Талерка — тарэлка
  • Рудлёўка (жалезная рыдлёўка) — людроўка
  • Калаўрот — караўлот
  • Клямра (спражка) — крамля

Мэтатэзы з заменай плаўнага й іншага санорнага рэдагаваць

  • Каноплі — калопні
  • Аер — арэй

Мэтатэзы з заменай плаўнага і шумнага рэдагаваць

  • Дзяруга — з радзюга
  • Суворы — з суровы

Мэтатэзы з няплаўнага санорнага і шумнага рэдагаваць

Мэтатэзы з заменай шумных рэдагаваць

Украінская мова рэдагаваць

  • Бондар — з боднар («той, хто робіць бодні»)
  • Ведмідь — з медвідь («той, хто есьць мёд»)
  • Крилос, крилас — з клирос (грэц. κλήρος)
  • Намисто — з монисто

Маскальская мова рэдагаваць

  • Ладонь — з царк.-сл. длань'
  • Мрамор — з лац. marmor'
  • Сыворотка — з сыроватка
  • Тарелка — з лац. taliare'

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць