Мэдаль Францішка Скарыны

узнагарода Рэспублікі Беларусь

Мэда́ль Франці́шка Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 року[1]. Пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 року ў палажэньне аб мэдалі былі ўнесеныя зьмены (ён пачаў разьмяшчацца не пасьля ўзнагародаў СССР, а пасьля мэдалю «За працоўныя заслугі»[2]). Мэдаль ізноў быў зацьверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 року № 49-З[3]. На сёньняшні дзень усё, што тычыцца дадзенага мэдаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 траўня 2004 року № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Мэдаль Францішка Скарыны

Арыгінальная назва па-беларуску: Медаль Францыска Скарыны
Краіна Беларусь
Тып Мэдаль
Каму ўручаецца Работнікі навукі, адукацыі і культуры
Падставы ўзнагароджаньня За выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і павелічэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народу
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 20 красавіка 1989
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Малодшая ўзнагарода Мэдаль «За бездакорную службу»

Апісаньне рэдагаваць

Мэдаль Францішка Скарыны мае форму круга дыямэтрам 32 мм. На вонкавым баку мэдаля разьмешчаныя рэльефная выява Францішка Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным баку — знак «сігнэт».

Мэдаль пры дапамозе вушка і колца злучаецца з простакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразы, унутраная ейная частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнамэнту, стужка акаймаваная пазалочанай ніткай.

Мэдаль вырабляецца з тампаку[5].

Правілы ўзнагароджваньня рэдагаваць

Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і множаньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Мэдалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных рэдагаваць

1990 рэдагаваць

1991 рэдагаваць

1992 рэдагаваць

1993 рэдагаваць

1994 рэдагаваць

1995 рэдагаваць

1996 рэдагаваць

1997 рэдагаваць

1998 рэдагаваць

1999 рэдагаваць

2000 рэдагаваць

2001 рэдагаваць

2002 рэдагаваць

2003 рэдагаваць

2004 рэдагаваць

2005 рэдагаваць

2006 рэдагаваць

2007 рэдагаваць

2008 рэдагаваць

2009 рэдагаваць

2010 рэдагаваць

2011 рэдагаваць

2012 рэдагаваць

2013 рэдагаваць

2014 рэдагаваць

2015 рэдагаваць

2016 рэдагаваць

2017 рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 апреля 1989 года N 2675-XI «Об утверждении положения о медали Франциска Скорины и её описания» (рас.). Bankzakonov.com. Праверана 2010-07-11 г.
  2. ^ Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3727-XII «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах и медалях Республики Беларусь» (рас.). Bankzakonov.com. Праверана 2010-07-11 г.
  3. ^ Закон Республики Беларусь от 2 июля 1997 г. № 49-З «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах, медалях и почётных званиях Республики Беларусь» (рас.). Bankzakonov.com. Праверана 2010-07-11 г.
  4. ^ Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 2010-07-11 г.
  5. ^ Медаль ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі Праверана 8 чэрвеня 2017 г.
  6. ^ Карцель Мікалай Аляксандравіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 9 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць