Мумбаі

места ў Магараштры (Індыя)

Мумба́і (на гіндзі і маратгі: मुंबई, па-ангельску: Mumbai; раней — Бамбэ́й) — сталіца індыйскага штату Магараштра. Горад знаходзіцца на высьпе Салсэт і ўзьбярэжжы Арабійскага мора, якія злучаныя шматлікімі мастамі.

Мумбаі
гіндз. मुंबई
Дата заснаваньня: 1507[1]
Былая назва: Бамбэй
Краіна: Індыя
Штат: Магараштра
Кіраўнік: Iqbal Singh Chahal[d][2]
Плошча: 437,77 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 12 442 373 чал.
шчыльнасьць: 28 422,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+5:30
Тэлефонны код: +022
Паштовы індэкс: 400 ххх
Нумарны знак: MH 01—03
Геаграфічныя каардынаты: 19°4′33″ пн. ш. 72°52′39″ у. д. / 19.07583° пн. ш. 72.8775° у. д. / 19.07583; 72.8775Каардынаты: 19°4′33″ пн. ш. 72°52′39″ у. д. / 19.07583° пн. ш. 72.8775° у. д. / 19.07583; 72.8775
Мумбаі на мапе Індыі
Мумбаі
Мумбаі
Мумбаі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mcgm.gov.in/

Паводле апошніх зьвестак насельніцтва гораду налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта шосты ў сьвеце горад. Разам з гарадамі-сатэлітамі Мумбаі ўтварае гарадзкую канглямэрацыю. Порт гораду зьяўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча гораду складае 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.

Мумбаі адначасова зьяўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбэйская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацыяў і фірмаў. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцьця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі ня толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе зьмяшэньню самых розных культураў, рэлігіяў і моваў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён зьяўляецца цэнтрам індыйскай кінэматаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасьць фільмаў у сьвеце.

Індыйская назва гораду паходзіць ад імя індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагодзьдзі партугальцы назвалі гэтае месца Bom Bahia, што азначае Добрая затока. Пасьля заваяваньня Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная зьмена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбэй» усё яшчэ ўжываецца па ўсім сьвеце.

Гісторыя рэдагаваць

Раньнія часы рэдагаваць

Мумбаі быў пабудаваны на архіпэлягу зь сямі астравоў, як то Бамбэй, Парэль, Мазагаон, Магім, Калаба, Ворлі й выспы Старой Жанчыны[3]. На сёньня не зусім вядома, калі гэтыя выспы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады сустэліся ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолягам Тодам у 1939 годзе, і яны паказалі, што выспы былі заселеныя яшчэ з часоў каменнага стагодзьдзя[4]. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасьці колі[5].

У III стагодзьдзі да н. э. выспы ўвайшлі ў склад імпэрыі Маурыяў, пры ейным пашырэньні на поўдзень, падчас панаваньня будыйскага імпэратара Ашокі Магадгі[6]. Будыйскі храм-пячора Кангэры, які месьціўся каля Барывалі, быў заснаваны ў сярэдзіне III стагодзьдзя да нашай эры[7], і зьяўляўся важным цэнтрам будызму ў Заходняй Індыі ў старажытныя часы[8]. Горад тады быў вядомы пад назвай Гэптанэзія, што ў перакладзе са старажытнагрэцкай азначае «горад зь сямі выспаў». Гэтая назва была дадзена гораду грэцкім географам Пталемэем[9].

У пэрыяд з II стагодзьдзя да нашай эры й да IX стагодзьдзя нашай эры, выспы перайшлі пад кантроль пасьлядоўных карэнных дынастыяў: Сатаваганаў, Заходнія Кшатрапаў, Абгірасу, Вакатакасаў, Калачурыяў, Канкан Маурыяў, Чалук’яў й Раштракутаў[10], перш чым рэгіён перайшоў пад уладу дынастыі Сылгара з 810 да 1260 году[11]. Некаторыя з самых старых будынкаў у горадзе, былі пабудаваны ў гэты пэрыяд, як то пячоры Ягашвары (ад 520 да 525 году)[12] й Элефанта (ад VI-VII стагодзьдзяў)[13], храм Валкшвар (X стагодзьдзя)[14], і вадаём Банганга (XII стагодзьдзе)[15].

Кароль Бімба заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагодзьдзя й усталяваў сваю сталіцу ў Магікаваці[16]. Патарэ Прабгу, адно з самых раньніх вядомых пасяленцяў гораду, быў прыцягнутыя да Магікаваці ад Саўраштры каля 1298 годзе Бімбай[17]. Дэлійскі султанат анэксаваў выспы ў 1347-1348 гадох і кантраляваў іх да 1407 году. За гэты час выспы былі ў падпарадкаваньні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарату, якія былі прызначаныя Дэлійскім султанатам[18]. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасьць і выспы засталіся пад ягоным кіраваньнем. Патранаж з боку султаната прывяло да будаўніцтва шматлікіх мячэтаў, як то выбітная мячэт Хаджы Алі ў Ворлі, якая былла пабудавана ў гонар мусульманскага сьвятога Хаджы Алі ў 1431 годзе[19]. З 1429 да 1431 гады выспы былі чыньнікам рознагалосьсяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам Багамані[20]. У 1493 годзе Багадур-хан Гілані з султанату Багамані паспрабаваў захапіць выспы, але атрымаў паразу.

Эўрапейскае панаваньне рэдагаваць

Імпэрыя Вялікіх Маголаў, заснаваная ў 1526 годзе, была дамінуючай сілай на індыйскім субкантынэнце ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя[21]. Аднак асьцярогі імпэратара Маголаў Хумаюна ўзрасьлі, калі султан Гуджарату Багадур-шаг быў абавязаны падпісаць дамову з Партугальскай імпэрыяй 23 сьнежня 1534 году. Паводле дамовы, сем астравоў і горад былі перададзены ў карыстаньне партугальцам. Партугальцы прымалі актыўны ўдзел у стварэньні й пашырэньні іхных рымска-каталіцкіх рэлігійных ордэнаў у Бамбэі[22].

Некаторыя з найстарэйшых каталіцкіх храмаў у горадзе, як то царква Сьвятога Міхаіла ў Магіме (1534 год)[23], царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Андгэры (1579 год)[24], царква Сьвятога Андрэя на Бандры (1580 год)[25] і царква Глорыі (1632 год)[26] ёсьць рэлігійнымі будынкамі партугальскай эпохі. 11 траўня 1661 году згодна са шлюбнай дамовай паміж ангельскім каралём Карлам II і Кацярынай дэ Брагансай, дачкой партугальскага караля Жуана IV, выспы перайшлі ў валоданьне Брытанскай імпэрыі, як частка пасагу[27]. Аднак, некаторыі тэрыторыі ў гэтым рэгіёне ўсё яшчэ палежалі партугальцам. З 1665 па 1666 гады ангельцам атрымалася набыць некаторыя зь іх[28].

Гэтыя выспы былі, у сваю чаргу, здадзены ў арэнду брытанскай Ост-Індзкай кампаніі ў 1668 годзе на суму ў 10 фунтаў стэрлінгаў у год згодна з каралеўскай хартыяй ад 27 сакавіка 1668 году. [59] Насельніцтва хутка павялічылася з 10 тысячаў у 1661 годзе, да 60 тысячаў у 1675 годзе. Пазьней астравы былі атакаваны сыдзійскім адміралам імпэрыі Вялікіх Маголаў Якутам Ханам у кастрычніку 1672 году[29], Рыклёфам ван Гоэнам, генэрал-губэрнатарам галяндзкай Індыі 20 лютага 1673 году[30], і сыдзійскім адміралам Сыдзі Самбалем 10 кастрычніка 1673 году[29].

Геарафія рэдагаваць

 
Схема разьмяшчэньня горада

Мумбаі складаецца з двух асобных абласьцёў: гораду Мумбаі й Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобных раёну штата Махараштра[31]. Гарадзкую частку таксама часта называюць Айлэнд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²[32]. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён месьціцца на 370 км², у сукупнасьці іхняя плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваньнем муніцыпальных уладаў, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энэргіі й нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцыяў мясцовых уладаў.

Мумбаі разьмешчаны ў вусьце ракі Ульгас на заходнім узьбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласьці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Арабскім морам на захадзе. Многія частцы гораду ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 мэтраў[33], а горад мае сярэднюю вышыню 14 мэтраў над узроўнем мора[34]. Паўночная частка Мумбаі зьяўляецца пагорыстай, а самая высокая кропка ў горадзе складае 450 мэтраў[35].

Акрамя плаціны Бгатса ёсьць шэсьць асноўных азёраў, як то Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса й Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад[36]. Азёры Тулсі й Віхар разьмешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывілі й у межах гораду. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах гораду, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэтаў[37]. Берагавая лінія гораду парэзаная шматлікімі залівамі й бухтамі[38].

Глебавае покрыва ў гарадзкім рэгіёне, у асноўным, пясковае з-за ягонай блізкасьці да мора. У прыгарадах, глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае й суглінкавае. Мумбаі разьмешчаны ў сэйсьмічна актыўнай зоне з-за наяўнасьці разлому пліты ў раёне[39].

Клімат рэдагаваць

Мумбаі мае трапічны клімат, у прыватнасьці, трапічны вільготны й сухой клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна, зь сям’ю месяцамі сухасьці і пікам колькасьцю дажджоў у ліпені[40]. Халодны сэзон прахозіць са сьнежня па люты, летні сэзон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Пэрыяд з чэрвеня да канца верасьня ёсьць паўднёва-заходні мусонны сэзон, а ў кастрычніку й лістападзе назіраецца пост-сэзон мусонаў.

У пэрыяд з чэрвеня па верасень паўднёва-захаднія мусонныя дажджы льюць на горад. Максымальная гадавая колькасьць ападкаў за ўсю гісторыю склала 3452 мм для 1954 году. Самая высокая колькасьць ападкаў, якая была зафіксавана ў адзін дзень склала 944 мм ад 26 ліпеня 2005 году[41].

Сярэднегадавая тэмпэратура складае 27,2 °C, а сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў 2167 мм[42]. Для Айлэнд-Сіці сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 31,2 °C, у той час як сярэдняя мінімальная тэмпэратура складае 23,7 °C.

  Кліматычныя зьвесткі для Мумбаі  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 29,6 29,6 31,1 32,3 33,4 32,0 30,1 29,6 30,5 32,5 32,9 31,6 31,3
Сярэдняя t, °C 24,5 24,8 26,9 28,7 30,2 29,2 27,7 27,3 27,7 28,7 28,0 26,3 27,5
Сярэдні мінімум t, °C 19,3 20,0 22,6 25,0 27,0 26,3 25,3 24,9 24,9 24,8 23,0 20,9 23,7
Норма ападкаў, мм 0 0 0 2 12 592 682 487 307 61 23 2 2168
Крыніца: Ганконская абсэрваторыя

Гарады-сябры рэдагаваць

Беларуская прысутнасьць рэдагаваць

8 верасьня 2018 году адчынілі Ганаровае консульства Беларусі ў Мумбаі[43]. 4 жніўня 2022 году адчынілі Генэральнае консульства Беларусі ў Мумбаі[44].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в MumbaiЭнцыкляпэдыя Брытаніка.
  2. ^ а б BMC to be Run by Administrator Sans Mayor After 4 Decades: What It Means for PublicIBN-7.
  3. ^ Farooqui, Amar (2006). «Opium city: the making of early Victorian Bombay». Three Essays Press. ISBN 978-81-88789-32-0. p. 1
  4. ^ Ghosh, Amalananda (1990). «An Encyclopaedia of Indian Archaeology». Brill. ISBN 81-215-0088-5. p. 25
  5. ^ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, p. 5
  6. ^ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House, p. 5
  7. ^ «Kanheri Caves». Archaeological Survey of India (ASI).
  8. ^ Kumari, Asha (1990). «Hinduism and Buddhism. Vishwavidyalaya Prakashan». ISBN 81-7124-060-7. p. 37
  9. ^ David, M. D. (1973). «History of Bombay», 1661–1708. University of Mumbai, p. 8
  10. ^ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, pp. 127–150
  11. ^ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X. p. 79
  12. ^ «The Slum and the Sacred Cave». Lamont-Doherty Earth Observatory (Columbia University). p. 5.
  13. ^ «World Heritage Sites — Elephanta Caves». Archaeological Survey of India.
  14. ^ Dwivedi, Sharada (26 September 2007). «The Legends of Walkeshwar». Mumbai Newsline. Express Group
  15. ^ Agarwal, Lekha (2 June 2007). «What about Gateway of India, Banganga Tank?». Mumbai Newsline. Express Group.
  16. ^ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51
  17. ^ Singh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703
  18. ^ David, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661–1708». University of Mumbai, p. 14
  19. ^ Khalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24
  20. ^ Misra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193
  21. ^ «Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.
  22. ^ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169
  23. ^ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19
  24. ^ Shukla, Ashutosh (12 May 2008). «Relishing a Sunday feast, but only once in a year». Daily News and Analysis (DNA).
  25. ^ D'Mello, Ashley (9 June 2008). «New life for old church records». The Times of India.
  26. ^ «Glorious past». Express India. 28 October 2008.
  27. ^ «Catherine of Bragança (1638–1705)». BBC.
  28. ^ The Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54
  29. ^ а б Yimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94
  30. ^ Ganley, Colin C. (2007). «Security, the central component of an early modern institutional matrix; 17th century Bombay's Economic Growth». International Society for New Institutional Economics (ISNIE). p. 13.
  31. ^ «Mumbai Suburban». National Informatics Centre (Mahrashtra State Centre). Retrieved 2009-15-31
  32. ^ «Area and Density – Metropolitan Cities». Ministry of Urban Development (Government of India). p. 33.
  33. ^ Krishnamoorthy, Bala (2008). «Environmental Management: Text And Cases». PHI Learning Pvt. Ltd. ISBN 978-81-203-3329-1. p. 218
  34. ^ «Mumbai, India». Weatherbase.
  35. ^ Srinivasu, T.; Pardeshi, Satish. «Floristic Survey of Institute of Science, Mumbai, Maharashta State». Government of Maharashtra.
  36. ^ «Municipal Corporation of Greater Mumbai Water Sector Initiatives» (PPT). Department of Administrative Reforms and Public Grievances (Government of India). p. 6.
  37. ^ «Salient Features of Powai Lake» (PPT). Department of Environment (Government of Maharashtra). pp. 1–3.
  38. ^ Sen, Somit (13 December 2008). «Security web for city coastline». The Times of India.
  39. ^ Kanth, S. T. G. Raghu; Iyenagar, R. N. (10 December 2006). «Seismic Hazard estimation for Mumbai City». Current Science (Current Science Association) 91 (11): 1486.
  40. ^ Proceedings of the Indian National Science Academy. 65. Indian National Science Academy. 1999, p. 210
  41. ^ Kishwar, Madhu Purnima (3 July 2006). «Three drown as heavy rain lashes Mumbai for the 3rd day». Daily News and Analysis (DNA) (Mumbai).
  42. ^ Rohli, Robert V.; Vega, Anthony J. (2007). «Climatology» (illustrated ed.). Jones & Bartlett Publishers. ISBN 978-0-7637-3828-0. p. 267
  43. ^ Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя // Амбасада Беларусі ў Індыі, 2022 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.
  44. ^ Генэральнае консульства Беларусі адкрылася ў індыйскім горадзе Мумбаі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 жніўня 2022 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мумбаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў