Музэй этнаграфіі (Магілёў)

музэй у Магілёве (Беларусь)

Музэй этнаграфіі ў Магілёве — філія Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Разьмяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.

Магілёўскі музэй этнаграфіі
Філія Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас вул. Першамайская № 8, Магілёў, Беларусь
Велічыня калекцыі 4,5 тыс. экспанатаў
Плошча экспазыцыі 760 м²
Створаны 1981
Геаграфічныя каардынаты 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д. / 53.89472; 30.32944Каардынаты: 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д. / 53.89472; 30.32944
Магілёўскі музэй этнаграфіі на мапе Беларусі
Магілёўскі музэй этнаграфіі
Магілёўскі музэй этнаграфіі
Магілёўскі музэй этнаграфіі

Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазыцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музэю знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялянаў Магілёўскага Падняпроўя і гарадзкога побыту магілёўцаў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Сярод экспанатаў — прылады працы, прадметы побыту, народнае адзеньне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVII—XIX стагодзьдзяў, царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.

Будынак музэю стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіюму. Унутраная сьцяна, якая выходзіць у двор музэю, зьяўляецца аўтэнтычнай сьцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіюму[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ П. Левановіч, А. Дз'ячкоў (15.10.2010) Няхай жыве касцёл у Магілёве!. Могилевский городской информационно-справочный порталПраверана 22 кастрычніка 2010 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Музэй этнаграфіі (Магілёў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў