Музэй беларускага кнігадрукаваньня

музэй, заснаваны ў Полацку ў верасьні 1990 году

Музэ́й белару́скага кнігадрукава́ньня — музэй, заснаваны ў верасьні 1990 году ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. На 2017 год быў адной з 11 філіяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка. Зьяўляўся адзіным музэем Беларусі, прысьвечаным кнігадрукаваньню. Экспазыцыя музэю разьмяшчаецца ў 15 залях, на 2-х паверхах. Большасьць экскурсіяў праводзяць на беларускай мове[1]. Мастацкае рашэньне экспазыцыі пры заснаваньні ажыцьцявілі мастакі Сяргей Дзьмітрыеў і Ігар Куржалаў[2]. Музэй працуе з аўторка па нядзелю: з восені па вясну час працы 10:00-17:00, улетку — 10:00-18:00[3]. З 1 студзеня 2017 г. цана квітка складала 5 рублёў, экскурсійнага абслугоўваньня групы да 25 чалавек — 16 рублёў, экскурсіі з аўдыёгідам — 7 рублёў 50 капеек[4].

Музэй беларускага кнігадрукаваньня
28 траўня 2012 г.
Філія Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка
Філіі Музэй-бібліятэка Сімяона Полацкага
Месцазнаходжаньне ПолацакБеларусь
Адрас 211400, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 22
Тэматыка калекцыі кнігі
Велічыня калекцыі 2500 экспанатаў
Плошча экспазыцыі 928 м²
Створаны 8 верасьня 1990 (33 гады таму)
Загадніца Алена Шумовіч
Геаграфічныя каардынаты 55°29′01″ пн. ш. 28°46′05″ у. д. / 55.48361° пн. ш. 28.76806° у. д. / 55.48361; 28.76806Каардынаты: 55°29′01″ пн. ш. 28°46′05″ у. д. / 55.48361° пн. ш. 28.76806° у. д. / 55.48361; 28.76806
Музэй беларускага кнігадрукаваньня на мапе Беларусі
Музэй беларускага кнігадрукаваньня
Музэй беларускага кнігадрукаваньня
Музэй беларускага кнігадрукаваньня
book.polotsk.museum.by

Экспанаты рэдагаваць

На 2017 год у музэі выстаўляліся рукапісныя скруткі і кнігі, прылады стварэньня пісьменнасьці і пісьмовыя прыстасаваньні, кніжныя ілюстрацыі і паліграфічнае абсталяваньне. Найбольшую частку экспанатаў складалі рукапісныя, старадрукаваныя і сучасныя кнігі. Сярод старадрукаў пераважалі выданьні кірылічным і лацінскім шрыфтом, сярод іх «Эвангельле навучальнае» (Вільня: Друкарня Мамонічаў, 1595), «12 прамоваў» Гераніма Фалецкага (Вэнэцыя: Выдавецтва Альдаў, 1558) і «Мінэя агульная» (Масква, 1628). Сучасныя выданьні ўлучалі кнігі-ляўрэаты штогадовага конкурса «Мастацтва кнігі», якая ладзіцца ў Менску з 1960 году. Таксама ў музэі выстаўляліся буклеты, газэты, календары, лістоўкі, паштоўкі і часопісы[1].

Шэраг заляў зьмяшчаў пісьмовыя прыборы мінулых стагодзьдзяў, друкарскі станок, папяровы прэс, падсьвечнікі, пісьмовыя прыналежнасьці і прылады для пісьма: ад пісала і гусінага пяра да сучасных аўтаматычных асадак. У музэі таксама абсталявалі: скрыпторый — майстэрню перапісвальніка кніг; друкарню і інтэр’ер кабінэта пісьменьніка 17-18 стагодзьдзяў, майстэрню мастака-афармляльніка. У апошняй залі музэю разьмясьцілі скульптуру Паўла Вайніцкага «Прысьвячэньне роднаму слову»[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Музэй беларускага кнігадрукаваньня // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 11 траўня 2009 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
  2. ^ Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў таму // Наша ніва : газэта. — 11 верасьня 2000. — № 37 (194). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
  3. ^ Адрас і час працы // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 11 траўня 2009 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
  4. ^ Цэны на білеты і экскурсійнае абслугоўваньне // Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 14 жніўня 2012 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Музэй беларускага кнігадрукаваньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Навіны // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 8 чэрвеня 2017 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000617