Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе

Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сэрбію на міжнародных баскетбольных турнірах. На міжнароднай арэне дэбютавала ў складзе зборнай Каралеўства Югаславіі, зрабіўшыся чальцом ФІБА ў 1936 годзе. ФІБА пазьней прыпісала Сэрбіі вынікі СФР Югаславіі, СР Югаславіі і Сэрбіі і Чарнагорыі[1][2][3].

Сэрбія
Кошаркашка репрезентација Србије

Сьцяг Сэрбіі

Асноўныя зьвесткі
Рэйтынг ФІБА 4 (28 лютага 2018)
Чалец ФІБА з 1936
Рэгіён ФІБА Эўропа
Фэдэрацыя Баскетбольная фэдэрацыя Сэрбіі
Трэнэр Аляксандар Джорджавіч
Алімпійскія гульні
Удзелаў 12
Мэдалёў Золата: (1980)
Срэбра: (1968, 1976, 1988, 1996)
Бронза: (1984)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 5
Мэдалёў Золата: (1998, 2002)
Срэбра: (2014)
Чэмпіянаты Эўропы
Удзелаў 12
Мэдалёў Золата: (1995, 1997, 2001)
Срэбра: (2009, 2017)
Бронза: (1999)
Форма
Сьветлая швэдра
Камандныя колеры
Сьветлая
Цёмная швэдра
Камандныя колеры
Цёмная
Спасылкі
Вэб-старонка
(абнаўленьне: 11 красавіка 2018)

З 1995 году, калі ён было дадзена права ўдзельнічаць ў міжнародных спаборніцтвах, Сэрбія (як частка саюзу ці незалежна) мела добрыя вынікі. У тым самым годзе чэмпіёнам Эўропы, перамогшы ў фінале Летуву. праз год Сэрбія заваявала срэбны мэдаль Алімпійскіх гульнях у Атлянце прайграўшы зборнай ЗША. У 1997 годзе яна паўтарыла посьпех 1995 году, у гэты раз атрымаўшы перамогу над Італіяй. На сваім першым чэмпіянаце сьвету, які прайшоў у 1998 годзе ў Грэцыі, зборная падцьвердзіла свой статус, заваяваўшы «золата». Пасьля заваёвы «бронзы» ў 1999 годзе ў Францыі яна нечакана прайграла ў чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў у Сыднэі ў наступным годзе. Пасьля зьмены пакаленьняў зборная вярнулася на ранейшы пераможны шлях, заваяваўшы адзін за адным эўрапейскае і сусьветнае "золата" ў 2001 і 2002 гадах, адпаведна. Той пэрыяд запомніўся перамогай у чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету ў Індыянапалісе над зборнай ЗША. Пасьля таго чэмпіянату зборная шэсьць гадоў запар не магла заваяваць ні аднаго мэдаля. У 2009 годзе было заваявана «срэбра» чэмпіянату Эўропы — першы мэдаль пад цяперашняй назвай. Праз год Сэрбія заняла чацьвёртае месца на чэмпіянаце сьвету ў Турцыі. Пасьля трох гадоў без значных посьпехаў ў 2014 годзе зборная Сэрбіі заваявала срэбраны мэдаль чэмпіянату сьвету ў Гішпаніі.

Зборная Сэрбіі па баскетболе ў цяперашні час займае шостае месца ў сусьветным рэйтынгу ФІБА [4]. Зь сярэдзіны 2002 да канца 2006 году займала першае месца. Шэсьць разоў называлася Алімпійскіх камітэтам краіны лепшай мужчынскай зборнай году ў пэрыяд з 1995 па 1998, у 2002 і 2014 гадах.

Дасягненьні зборнай Югаславіі рэдагаваць

Вынікі выступаў зборнай Сэрбіі з 2007 году рэдагаваць

Алімпійскія гульні рэдагаваць

Месца
  Пэкін 2008 не кваліфікаваліся
  Лёндан 2012 не кваліфікаваліся
  Рыя-дэ-Жанейра 2016 2  

Чэмпіянаты сьвету рэдагаваць

Месца
  Турцыя 2010 4
  Гішпанія 2014 2  

Чэмпіянаты Эўропы рэдагаваць

Месца
  Гішпанія 2007 14
  Польшча 2009 2  
  Летува 2011 8
  Славенія 2013 7
  Францыя 2015 4
  Турэччына 2017 2  

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў