Муданійскае замірэньне

Муданійскае замірэньне — падпісана 11 кастрычніка 1922 году ў г. Муданья (Турцыя) прадстаўнікамі Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі (начале з Кемалем Ататуркам) з аднаго боку і ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі — з другога; 13 кастрычніка 1922 да іх далучылася Грэцыя, як прайграўшы бок.

Муданійскае замірэньне скончыла грэка-турэцкую вайну 1919—1922 гг. і канстатавала перамогу кемалісцкай рэвалюцыі. Прадугледжвала вывад у 30-дзённы тэрмін грэцкіх войск з Усходняй Фракіі за р. Марыца і часовае захаваньне войск саюзьнікаў у г. Стамбул і раёне Чарнаморскіх праліваў да падпісаньня мірнай дамовы. Дзейнічала да падпісаньня Лязанскага мірнага пагадненьня 1923 году.

Літаратура рэдагаваць

  • Муданійскае перамір’е 1922 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 5.