Мошна

рака ў Беларусі

Мо́шна — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Чарніцы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 335 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Рака
Мошна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шэркіна
Вусьце Чарніца
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Лёзьненскі раён і Віцебская вобласьць
Даўжыня 33 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,2 м³/с
Плошча басэйну 335 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

 
Мост цераз Мошну, 1880-я гг.

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шэркіна, вусьце каля вёскі Сутокаў. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.

Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 200—300 м, ніжэй за вёску Міхалінава на працягу 4 км пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона паміж вёскай Міхалінавам і мястэчкам Лёзнам двухбаковая, шырыня рэчышча 4—6 м, у вусьцевай частцы 10—12 м[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 251.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 251.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971