Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў

Менскі дзяржаўны прафэсійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Менску ў 1954 годзе ў якасьці тэхнічнай вучэльні № 2.

Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў
Заснаваны 1954
Тып дзяржаўны
Дырэктар Андрэй Гота
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°52′56″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.61056° у. д. / 53.88222; 27.61056Каардынаты: 53°52′56″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.61056° у. д. / 53.88222; 27.61056
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Менская тэхнічная вучэльня № 2
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт ptk-mpt.minsk.edu.by
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў на мапе Беларусі
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў

Месьціцца ў Партызанскім раёне Менску па вуліцы Будзённага, д. 8. Навучаньне за бюджэтны кошт прадугледжвае адпрацоўку на прадпрыемстве ў Менску цягам году: ААТ «Белэлектрамантаж», «Прамтэхмантаж», «Кіраўніцтва мэханізацыі № 79», «Трэст № 15 «Спэцбуд», ЗАТ «Электрасэрвісбуд» і Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозьнікаў. На 2013 году каледж быў адзіным у Беларусі, дзе рыхтавалі машыністаў вежавага крана і мантажнікаў вонкавых трубаправодаў. На навучаньне прымалі толькі юнакоў. Пры каледжы працавала аўташкола з уласнымі аўтадромам і аўтатранспартам для падрыхтоўкі кіроўцаў катэгорыі "В" (легкавых аўтамабіляў — вагой да 3,5 тоны). Сярод 70 аўташколаў Менску каледж займаў 4-е месца па здачы навучэнцамі экзамэнаў у Дзяўжаўнай аўтаінспэкцыі (ДАІ) зь першай спробы. Навучэнцаў забясьпечвалі за кошт бюджэту харчаваньнем, спэцадзеньнем і падручнікамі[1].

Спэцыяльнасьці рэдагаваць

Менскі мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў прапануе навучаньне па 8 работніцкіх спэцыяльнасьцях. Пасьля 9 клясаў (атрыманьня базавай адукацыі) цягам 3 гадоў навучэнцаў рыхтавалі на: электрагазазварнікаў на аўтаматычных машынах; электрамантажнікаў па асьвятляльных і сілавых сетках, электраабсталяваньні; сьлесараў па рамонце аўтамабіляў; кіроўцаў аўтамабіляў катэгорыі С (вагой звыш 3,5 тоны). Пасьля 11 клясаў (атрыманьня агульнай сярэдняй адукацыі) навучэнцы атрымлівалі спэцыяльнасьці: цягад году — машыніста маставога крана, стропальніка, электрамантэра электраабсталяваньня, аўтасьлесара і кіроцы аўтамабіля катэгорыі С для міжнародных перавозак; цягам году і 6 месяцаў — машыніста аўтамабільнага крана[1].

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1954 годзе заснавалі Менскую тэхнічную вучэльню № 2. У 1958 годзе побач з вучэльнях адчынілі гуртажытак (інтэрнат) для навучэнцаў на 288 месцаў. Пазьней вучэльня атрымала назву каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў. У 2015 годзе гуртажытак каледжа паўторна адчынілі пасьля рамонту зь месцам на 158 навучэнцаў[2].

Кіраўнікі рэдагаваць

  • Вікенці Мышкоўскі (1954—1962)
  • Эдуард Шаўлюкевіч (1962—1969)
  • Аркадзь Пуцькоў (1969—1979)
  • Георгі Сысоеў (1980—1987)
  • Мікалай Кісялёў (1987—2000)
  • Валянцін Шулякоўскі (2000—2007)
  • Тацяна Ястраб (2007—2013)
  • Андрэй Гота (з 2013 году)[3]

Выпускнікі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Сьвятлана Барысенка, Аляксандар Фурсаў. Ня быць «Базару» без мантажнікаў // Чырвоная зьмена. — 11 ліпеня 2013. — № 15 (15724). — С. 4, 5.
  2. ^ Дыяна Серадзюк. Адноўлены інтэрнат для навучэнцаў // Зьвязда : газэта. — 10 лістапада 2015. — № 217 (28075). — С. 2.
  3. ^ Кіраўнікі каледжу // УА «Менскі дзяржаўны прафэсійна-тэхнічны каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работаў», 2018 г. Праверана 28 чэрвеня 2018 г.