Менская дыяцэзія (гістарычная)

Ме́нская дыяцэ́зія — у мінулым — каталіцкая дыяцэзія з цэнтрам у Менску. Заснаваная 9 жніўня 1798. Апошнім апостальскім адміністратарам (да 1991) быў Тадэвуш Кандрусевіч. 13 красавіка 1991 Менская дыяцэзія і Магілёўская архідыяцэзія былі аб’яднаныя ў адну, Менска-Магілёўскую архідыяцэзію.

Біскупы рэдагаваць

  1. 1798—1816 І. Дзядзерка, біскуп
  2. 1816—1824 С. Пазьняк, прэлят
  3. 1824—1827 Камінскі, прэлят
  4. 1827—1839 М. Ліпскі, біскуп
  5. 1839—1853 П. Рава, прэлят
  6. 1853—1869 А. Вайткевіч, біскуп
  7. 2 лістапада 1917 — 28 кастрычніка 1925 Зыгмунт Лазінскі
  8. 13 жніўня 1926 — 18 красавіка 1981 Баляслаў Слосканс, апостальскі адміністратар, да 1952 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе
  9. 1989—1991 Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі адміністратар

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць